Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей і Падляшскі музей пачынаюць працаваць над вялікім праектам — стварэннем двух Цэнтраў па даследаванні і рэстаўрацыі музейных прадметаў.
За бліжэйшыя два гады плануюць адаптаваць будынкі пад майстэрні і купіць спецыялізаванае абсталяванне і машыны для перавозкі адзінак матэрыяльнай спадчыны. Праект фінансуе Еўрасаюз па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» на перыяд 2014−2020. Агульны бюджэт праекта — больш за 1,3 млн еўра. Для музея ў Гродне выдзеляць паўмільёна еўра.
Мэта праекта — захаванне і папулярызацыя мясцовай культурнай спадчыны. Два цэнтры будуць цесна супрацоўнічаць.
Будзе створана сумесная база дадзеных з вынікамі работ. База дадзеных будзе размешчана на сайтах абодвух музеяў і будзе даступная ўсім: жыхарам рэгіёну, турыстам, спецыялістам, студэнтам, універсітэтам.
У цэнтрах таксама змогуць праводзіць кансервацыю прадметаў для іншых устаноў, якія не маюць такіх майстэрняў. Акрамя таго, цэнтры будуць праводзіць даследаванні, навучаць і кансультаваць па пытаннях абароны матэрыяльнай спадчыны.
Для стварэння Цэнтра даследавання і кансервацыі артэфактаў ў Гродне плануюць адаптаваць два будынкі на вул. Акадэмічнай, 16 і вул. Акадэмічнай, 16/1.
Тут будуць створаны майстэрні:
— па кансервацыі драўніны
— па кансервацыі металу
— лабараторыя па кансервацыі археалагічных артэфактаў
— майстэрні па працы са скурай
— майстэрні па кансервацыі паперы
— майстэрні па кансервацыі тканіны
— іканапісныя і рэстаўрацыйныя майстэрні
— фотастудыя і кампутарная лабараторыя
— камера фумігацыі
Цэнтр рэстаўрацыі ў Гродне запрацаваў у 2017 годзе, калі стала вядома, што сумесны праект беластоцкіх і гродзенскіх музейшчыкаў падтрымаў ЕС. Тут працуюць некалькі рэстаўратараў, у будучыні штат пашырыцца.
У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі захоўваецца каля 200 000 прадметаў - гэта адна з самых буйных калекцый у Беларусі. Але стан многіх прадметаў не дазваляе паказваць іх у экспазіцыі - яны патрабуюць рэстаўрацыі. Такіх рэчаў у музеі 16 000 або каля 8% ад усяго.
У той жа час, у рэгіёне не хапае экспертаў, спецыяльнай тэхнікі і прыстасаванняў для рэстаўрацыі.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…