Паводле інфармацыі Hrodna.life сёмы паўфінальны матч паміж «Нёманам» і «Шахцёрам» 24 сакавіка маглі правесці пры пустых трыбунах. У выніку ў рамках засцярогі з-за пандэміі каранавіруса было вырашана перад гульнёй праверыць заўзятарам тэмпературу і раздаць усім ахоўныя маскі.
Гэта было асноўнай умовай, пры якой мог прайсці матч у гродзенскім лядовым. У выніку хакейны «Нёман» сумесна з абласным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі раздаў больш за 2000 ахоўных масак заўзятарам. Медыкі выбарачна правяралі тэмпературу ў наведвальнікаў матчу.
Гульню «Нёмана» і «Шахцёра» ў гродзенскім лядовым палацы наведала 2427 гледачоў. Але толькі некалькі дзесяткаў падчас матчу скарысталіся ахоўнымі маскамі.