Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі апублікавала Агляд грамадскіх падзей, якія адбыліся ў нашай краіне на працягу 2019 года.
Тут яны ўсе: фэсты і акцыі, кампаніі і рэгіянальныя форумы, распрацоўка новых інфармацыйна-камунікацыйных прадуктаў і паспяховыя краўдфандынгавыя ініцыятывы. Розныя па форме, маштабе, тэматычнай скіраванасці і змесце, яны аб’яднаны галоўным: гэта былі важныя і заўважныя, значныя і знакавыя для беларускай грамадскасці падзеі, імпрэзы, мерапрыемствы.
Гэтыя падзеі рухалі Беларусь і беларускую грамадзянскую супольнасць наперад, і ўсе яны маюць патэнцыял для развіцця, пашырэння і мультыплікацыі станоўчых эфектаў.
Спампаваць агляд можна па спасылцы.