Суд над выкладчыкам з марыхуанай прадоўжыўся ў адкрытым рэжыме

Аказалася, 23 сакавіка закрылі толькі частку судовага паседжання, каб вывучыць сакрэтныя матэрыялы справы. Далей справу будуць разглядаць у адкрытым рэжыме.

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка гуртка робататэхнікі, які, на думку следства, на ўроках ужываў наркотыкі і схіляў да гэтага сваіх вучняў, пачаўся ў судзе Ленінскага раёна Гродна 9 сакавіка. Цягам двух тыдняў па справе апыталі пацярпелых і іх прадстаўнікоў, выслухалі сведкаў і разгледзелі матэрыялы справы. У далейшых пасяджэннях паказанні дадуць абвінавачаны і пацярпелы з найбольшай колькасцю эпізодаў.

Па дадзеных следства, 38-гадовы гродзенец з верасня 2018 года па кастрычнік 2019 года набываў марыхуану і частаваў ёю непаўналетніх — сваіх вучняў. Мужчына вёў курс «Робататэхніка». Гродзенца затрымалі 4 кастрычніка 2019 года. Расследаванне ішло чатыры месяцы. Калі яго затрымалі, апынулася, што за ім сачылі ўжо паўгода — столькі часу ў кабінеце знаходзілася камера.

Следчымі было выяўлена, што аднаго пацярпелага ён схіліў не менш за 12 разоў да ўжывання наркотыкаў, іншага — не менш як 9, не менш за 3 разы — трэцяга пацярпелага.

Бацькі дзяцей не верылі, што такое магло адбыцца. Казалі, што ні разу не адчувалі ў кабінеце паху марыхуаны або цыгарэт. Яны выказаліся аб выкладчыку станоўча: казалі, кошты ў яго курса нізкія, а якасць высокая.

Hrodna.life будзе сачыць за працэсам.


Судзяць выкладчыка робататэхнікі, які частаваў марыхуанай вучняў

Наркакантроль распавёў, як затрымлівалі выкладчыка, які частаваў марыхуанай вучняў

«Падабалася і ўсё». Суд апытаў вучняў, якіх выкладчык частаваў марыхуанай

«Дзеці па ім млелі». Бацькі стаяць гарой за выкладчыка робататэхнікі, якога «ўзялі» за марыхуану

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025