24 савіка хакеісты “Нёмана” прайгралі на сваёй пляцоўцы ў сёмым матчы паўфінальнай серыі салігорскаму “Шахцёру” – 0:1. Такім чынам гродзенцы страцілі шанцы на працяг барацьбы і прапусцілі “кратоў” у фінал розыграшу.
Пераможную шайбу закінуў Камбовіч ў сярэдзіне трэцяга перыяду. Падапечныя Сяргея Пушкова ў чарговы раз не здолелі распячатаць вароты галкіпера “Шахцёра” Малюціна. У гэтай серыі ён чатыры разы пакідаў свае вароты ў недатыкальнасці.
“Нёман” – “Шахцёр” – 0:1 (0:0, 0:0, 0:1)
0:1 – 48:54 Камбовіч (Жыдкіх, Станкевіч),
У фінале “Шахцёр” сустрэнецца з “Юнацтвам”. Першая гульня пройдзе 27 сакавіка на “Чыжоўка-Арэне”. Для “Нёмана” сезон ужо скончаны.
























