Шосты матч серыі паміж «Нёманам» і «Шахцёрам», які праходзіў у Салігорску 22 сакавіка, завяршыўся перамогай гродзенскай каманды. Такім чынам «Нёман» зраўняў лік у серыі і згуляе вырашальны матч у Гродне.
Нядзельная гульня ў Салігорску гродзенцам далася складана. Як пасля матчу сказаў галоўны трэнер чырвона-чорных Сяргей Пушкоў: хлопцы выйшлі як на апошні бой. Вырваць перамогу «Нёману» атрымалася толькі ў авертайме. Гол Хільтунена на 19-й секундзе дадатковага часу прынёс важную перамогу ў Салігорску.
«Шахцёр» — «Нёман» — 1:2 (1:1, 0:0, 0:0, 0:1)
1:0 — 05:56 Крыкуненка (Багалейша, Фяклістаў).
1:1 — 10:31 А. Маляўка
1:2 — 60:19 Хільтунен (Е.Сцяпанаў, Варывончык).
Сёмы матч паўфінальнай серыі супернікі згуляюць у Гродне 24 сакавіка, там і вызначыцца другі фіналіст Кубка прэзідэнта. Першы фіналіст — «Юнацтва».
Летась гэтыя ж супернікі таксама змагаліся за выхад у фінал. І таксама згулялі сем матчаў. У фінал тады выйшла гродзенская каманда.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…