Урад Беларусі даручыў Мінфіну ў 2020 годзе вылучыць з бюджэту 2 351 413 рублёў на мерапрыемствы па папярэджанні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19, паведамляе прэс-служба Рады міністраў.
Сума будзе вылучаная са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.
З вызначанай сумы Міністэрству аховы здароўя перавядуць 1 574 120 рублёў, у тым ліку для Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі - 450 120 рублёў.
Бюджэт Віцебскай вобласці атрымае 143 183 рубля, бюджэт Мінска — 634 110 рублёў.
Рашэнне замацавана пастановай Рады міністраў ад 21 сакавіка 2020 г. № 163.