У флігелях Новага замка адкрыюць сувенірную краму і музейную кавярню, якая паводле меркавання ўладаў можа стаць пляцоўкай для сустрэч прадстаўнікоў мастацкай інтэлігенцыі. Яны з’явяцца на плошчах, вызваленых Дзяржаўным архівам грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці.Пра гэта расказалі ўлады ў адказе блогеру Яўгену Аснарэўскаму і гісторыку Мечыславу Супрону.
Мастацкую экспазіцыю плануецца размясціць у правым крыле Новага замка. У былым Палацы культуры тэкстыльшчыкаў з’явяцца аддзелы гісторыі і аддзела прыроды. Таксама новыя экспазіцыі з’явяцца ў Старым замку.