Фота: Уладзімір Аплевіч
Мастацкую экспазіцыю плануецца размясціць у правым крыле Новага замка. У былым Палацы культуры тэкстыльшчыкаў з’явяцца аддзелы гісторыі і прыроды. Змяняць гэтыя рашэнні не плануецца. Такі адказ на зварот блогера Яўгена Аснарэўскага і гісторыка Мечыслава Супрона дало ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама.
У калекцыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея знаходзяцца 2280 карцін — 815 адзінак жывапісу і 1467 графікі. З іх 43 карціны канца 18 — пачатку 40-х гг 20 ст. З іх 41 карціна выстаўлена ў пастаянных экспазіцыях. Астатнія творы — пасляваеннага і сучаснага перыяду. Менавіта гэты перыяд хочуць прадставіць у мастацкай экспазіцыі, якая ствараецца.
Таксама новыя экспазіцыі з’явяцца ў Старым замку. У флігелях Новага замку адкрыюць сувенірную краму і музейную кавярню, якая, на думку чыноўнікаў ад культуры, можа стаць пляцоўкай для сустрэч прадстаўнікоў мастацкай інтэлігенцыі.
Таксама ў адказе адзначана, што ў Гродне дзейнічаюць дзве прыватныя галерэі, а выставы праходзяць у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Гродзенскай выставачнай зале, культурным цэнтры «Фестывальны». Для параўнання: ва ўсіх іншых абласных цэнтрах асобны мастацкі музей усё ж ёсць.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…