Мастацкую экспазіцыю плануецца размясціць у правым крыле Новага замка. У былым Палацы культуры тэкстыльшчыкаў з’явяцца аддзелы гісторыі і прыроды. Змяняць гэтыя рашэнні не плануецца. Такі адказ на зварот блогера Яўгена Аснарэўскага і гісторыка Мечыслава Супрона дало ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама.
У калекцыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея знаходзяцца 2280 карцін — 815 адзінак жывапісу і 1467 графікі. З іх 43 карціны канца 18 — пачатку 40-х гг 20 ст. З іх 41 карціна выстаўлена ў пастаянных экспазіцыях. Астатнія творы — пасляваеннага і сучаснага перыяду. Менавіта гэты перыяд хочуць прадставіць у мастацкай экспазіцыі, якая ствараецца.Як лічаць улады, размяшчэнне мастацкай экспазіцыі на плошчы 1670 кв.м. у Новым замку дазволіць забяспечыць яе большай колькасцю наведвальнікаў. У тым ліку за кошт турыстаў, якія наведваюць комплексныя экспазіцыі. Таксама экспазіцыя будзе гарманічна стасавацца з архітэктурай замка і ўжо існуючай пастаяннай экспазіцыяй «Захаваныя каштоўнасці».
Чытайце таксама: «Ганьба, што яго няма». Навошта Гродна мастацкі музей і калі ён можа з’явіцца
Таксама новыя экспазіцыі з’явяцца ў Старым замку. У флігелях Новага замку адкрыюць сувенірную краму і музейную кавярню, якая, на думку чыноўнікаў ад культуры, можа стаць пляцоўкай для сустрэч прадстаўнікоў мастацкай інтэлігенцыі.
Таксама ў адказе адзначана, што ў Гродне дзейнічаюць дзве прыватныя галерэі, а выставы праходзяць у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Гродзенскай выставачнай зале, культурным цэнтры «Фестывальны». Для параўнання: ва ўсіх іншых абласных цэнтрах асобны мастацкі музей усё ж ёсць.Блогер і гісторык дасылалі зварот ва ўпраўленне культуры, бо грамадскія актывісты, прадстаўнікі турызму, мастакі і іншыя ўжо даўно дамагаюцца, каб у Палацы тэкстыльшчыкаў, дзе зараз праходзіць рэканструкцыя, адкрыўся паўнавартасны музей мастацтва.
У Гродне можа зачыніцца апошняя прыватная галерэя
У Гродне збіраюць подпісы за адкрыццё мастацкай галерэі ў былым Палацы тэкстыльшчыкаў