Гродзенец Арцём стварыў сэрвіс, які можа стаць вельмі папулярным у перыяд пандэміі каранавіруса. На сайце karantinka.exore.pro можна выбраць пацешную карцінку-мем, звязаную з тэмай пандэміі, і адправіць яе сябру.
«На фоне ўсяго гэтага негатыву з каранавірусам я вырашыў зрабіць сэрвіс, каб разбавіць абстаноўку і падняць людзям настрой. Тыпу валянцінка, толькі каранцінка», — тлумачыць Артём. «Каранцінкі» могуць быць як імянныя, так і ананімныя.
За суткі, якія прайшлі ад запуску сэрвісу, сайтам скарысталіся амаль за 3000 чалавек. «Пачынае працаваць віральнасць, людзі самі дзеляцца каранцінкамі, усё больш прамых заходаў на сайт», — кажа Арцём.
Вось самыя папулярныя сярод карыстальнікаў «каранцінкі»:
Набор «каранцінак» будзе папоўняцца. Ужо гатовыя стыкеры для телеграм — спасылка ёсць на сайце праекта.