Пакуль ва ўсім свеце з-за пандэміі каранавіруса прыпыненыя спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, у Беларусі працягваюць праводзіць матчы ў чэмпіянатах па хакеі, футболе і іншых відах спорту. На гэта сталі звяртаць увагу ў розных краінах.
За спартыўнымі мерапрыемствамі ў Беларусі сталі сачыць за акіянам. Спартыўны журналіст з Паўночнай Караліны Майк Салартэ, які спецыялізуецца на амерыканскім футболе, баскетболе і хакеі, у сваіх выпусках у праграме «Sports night» стаў згадваць у рубрыцы «Where in the world is sports?» («Дзе ў свеце спорт?») пра матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі.
19 сакавіка Майк Салартэ распавёў пра чацвёрты паядынак у рамках плэй-оф паміж гродзенскім «Нёманам» і салігорскім «Шахцёрам».
When @MikeSolarte promises playoff hockey, like the pizza driver… he delivers. pic.twitter.com/9LgiKuqrgH
— Sports Night (@Sports_Night) March 19, 2020
А 20 сакавіка Майк распавёў пра матч мінскага "Юнацтва" і "Дынама-Маладзечна".
Where in the world is sports? BELARUS, that's where! More coverage of the President's Cup playoffs from Thursday night! #WITWIS pic.twitter.com/31ZckT0FjZ
— Sports Night (@Sports_Night) March 20, 2020
На матчы плэй-оф з удзелам «Нёмана» звярнуў увагу яшчэ адзін вядомы амерыканскі журналіст з ESPN Грэг Вышынскі. Цяпер ён заўзее за гродзенскую каманду.
HEM WINS! HEM WINS! HEM WINS! pic.twitter.com/n4S9HKNudn
— Greg Wyshynski (@wyshynski) March 18, 2020