Здароўе і спорт

Чарговая няўпэўненая гульня «Нёмана» дала магчымасць «Шахцёру» наблізіцца да фіналу

«Нёман» саступіў «Шахцёру» ў пятым паўфінальным матчы серыі плэй-оф чэмпіянату Беларусі. Гульня праходзіла ў Гродне 20 сакавіка амаль пры двух тысячах гледачоў.

Падапечныя Сяргея Пушкова не здолелі парадаваць сваіх заўзятараў упэўненай гульнёй. Чарговая хатняя гульня і чарговая параза і гэта нягледзячы на тое, што заўзятары не пабаяліся каранавіруса і прыйшлі масава падтрымаць любімую каманду.

«Шахцёр» на працягу ўсёй сустрэчы выглядаў упэўнена і заслужана абыграў гаспадароў. Галкіпер «кратоў» Максім Малюцін становіцца непераадольнай перашкодай для гродзенскіх хакеістаў ужо ў трэцім матчы серыі. Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Салігорску 22 сакавіка. «Шахцёру» патрэбна ўсяго адна перамога каб выйсці ў фінал.

«Нёман» — «Шахцёр» — 0:3 (0:1, 0:0, 0:2)

0:1 — 06:26 Казнадзей (Карабанаў)

0:2 — 57:29 Фяклістаў (Крыкуненка)

0:3 — 59:53 Радченка, ПВ

Лік у серыі 3:2 (4:2, 0:4, 0:4, 4:3 АВ, 0:3).

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Думаю, матч быў сапраўды добрым. Праблема ў нас атрымалася толькі ў пачатку гульні. Мы гэты пачатак прайгралі, «Шахцёр» сыграў больш актыўна, больш агрэсіўна з першых хвілін. Думаю, што гэтая памылка, якую мы дапусцілі ў сябе ў зоне, і якая прывяла да забітай шайбы — гэта, напэўна, адзіная грубая памылка, за якую звычайна караюць. Актыўнасць была больш у «Шахцёра».

Потым, лічу, гульня цалкам выраўнавалася, былі моманты, калі трэба было проста забіваць. Рэалізацыя слабая. Што тут казаць? Нуль галоў, хоць былі моманты, але няма забітых шайбаў. А без забітых шайбаў гуляць складана. Зразумела, што гэта падганяе рабят. Нават калі нам забілі другі гол, зразумела было, што гэта была гульня ў атацы, нам трэба было адыгрывацца. Добры быў другі перыяд, сапраўды валодалі ініцыятывай, але, на жаль, няма шайбаў.

Хакей наш цяпер глядзяць ад Амерыкі да Скандынавіі, гэта я ведаю дакладна. І, думаю, ёсць на што паглядзець. Матч быў сапраўды добрым, які заслугоўвае ўвагі, але не на нашу карысць. Едзем далей адыгрывацца, плэй-оф працягваецца, нічога яшчэ не скончана.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024