Фото иллюстрационное. Martin Brosy, unsplash.com
У Літве зафіксаваны першы выпадак, калі каранавірус дыягнаставалі ў работніка медустановы. Пра гэта паведаміла Шэшкінская паліклініка. Гэты выпадак таксама з’яўляецца прывазным, пацвердзіў віцэ-міністр аховы здароўя Літвы Альгірдас Шэшэльгіс, піша n*.by са спасылкай на Delfi.
Міністр аховы здароўя Аўрэліюс Вярыга адзначыў, што доктарка прыляцела з Кубы, некалькі дзён яна была на працы. «Пасля вяртання з Кубы, на працягу чатырох дзён яна была на працы», — растлумачыў А. Вярыга.
На старонцы паліклінікі ў фэйсбуку сказана, што цяпер хворая праходзіць лячэнне, яна ізаляваная. «У работніка Шэшкінскай паліклінікі дыягнаставалі каранавірус. Ён праходзіць лячэнне, ізаляваны. Усе, у каго былі з ім кантакты, таксама выконваюць рэжым ізаляцыі», — паведамляе паліклініка.
Кіраўнік адміністрацыі Віленскай мэрыі Повілас Падзярскіс удакладніў, што каранавірус дыягнаставаны ў сямейнага доктара з паліклінікі.
«6 сакавіка яна вярнулася з Кубы. Два дні працавала, потым у яе быў выходны, затым яшчэ два дня працавала. Потым адчула, што хворая і больш на працу не хадзіла», — сказаў ён. Падзярскіс сказаў, што ізаляваны 5 чалавек, якія з ёй працавалі. У сямейнага доктара магло быць каля 80 кантактаў.
«Яна з членамі сям'і была дома. Цяпер яна ў Сантарышкскай бальніцы. Калі яна вярнулася, Куба не была ў ліку краін, якія былі ў групе рызыкі. Мы хацелі б, каб на такія выпадкі рэагавалі хутчэй. Мы бачым пэўныя праблемы з арганізацыяй працы ў паліклініках, утойванне інфармацыі нічым не апраўдана. Спіс пацыентаў перададзены, будзем дапамагаць шукаць гэтых людзей «, — сказаў Падзярскіс.
Віленскія ўлады плануюць спыніць працу паліклінікі. «Я думаю, што мы прымем аператыўнае рашэнне ў дачыненнi да работы паліклінікі, за выключэннем прадастаўлення неадкладнай дапамогі, спынім работу і перавядзем пацыентаў, якім у найбліжэйшыя дні патрэбныя паслугі», — сказаў журналістам Падзярскіс.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…