«АвтоГродно» пабываў на закрытым участку вуліцы Вялікая Траецкая і пагутарыў з будаўнікамі. Тут не спыняецца праца з 8 раніцы да 9 вечара: мяняюцца ўсе падземныя камунікацыі, а неўзабаве абновяцца дарожнае пакрыццё і тратуары. Паглядзіце, як змянілася вуліца за 15 дзён.
Наогул, у будаўнікоў ёсць два месяцы на ўсё. За гэты час трэба паспець замяніць каналізацыю, вадаправод, ліўнёўкі і лініі сувязі. Трэба ўсталяваць новыя калодзежы, «плаваючыя люкі», абнавіць тратуар, бардзюры і само дарожнае палатно.
Працягласць участка — больш за 600 метраў. І амаль на кожным кроку вуліцу «пілуюць», капаюць і нават «высмоктваюць».
«АвтоГродно» сустрэў спецыялістаў адразу некалькіх арганізацый, але больш за ўсё тут супрацоўнікаў «Вадаканала».
— Сіламі «Вадаканала» плануецца замяніць 400 метраў вадаправода і 400 метраў каналізацыі. Будзе заменена каля 40 калодзежаў на вадаправодзе і на каналізацыі з устаноўкай плаваючых люкаў. Задзейнічана 3 брыгады, 6 адзінак тэхнікі, — распавядаў у эфіры «Гродзенскага тэлебачання» галоўны інжынер «Гроднаводаканалу» Алег Саковіч.
— Работы вядуцца ў Старым горадзе, а гэты ўчастак мае сваю спецыфіку. Напрыклад, адкрываюцца нечаканыя і няўлічаныя урэзкі, якія не паказаныя былі ў праекце, шмат чаго не адпавядае рэчаіснасці. Але ўсё вырашаецца, ідзем па плане, — кажа Алег Саковіч.
Выкарыстоўваюць на рэканструкцыі Вялікай Траецкай і вакуумны экскаватар «Вадаканала». Ён працуе як прамысловы пыласос, за кошт магутнага патоку паветра ўсмоктвае ў трубу ўсё, што сустрэне: ад фрагментаў асфальту і цэглы, да грунту. Ён дазваляе дабрацца да камунікацый, размешчаных на глыбіні да 40 метраў і накіроўваецца з пульта.
- Знаходзілі што-небудзь цікавае? — звярнуўся «АвтоГродно» да будаўнікоў.
— Тут шмат капалася экскаватарамі і дэталёва грунт не аналізаваўся, таму якіхсьці скарбаў не знайшлі. Але вось косткі часам выкопваем. Яны сустракаюцца на глыбіні 1,5 — 2 метраў, — кажа будаўнік.
— Што вы з імі робіце?
— Выкідваем, мы ж дакладна не ведаем, чые яны. Можа, жывёлы. Калі б знайшлі цэлы шкілет, тады б паведамлялі пра яго, — адказвае мужчына.
Дарэчы, недалёка ад перакрыжавання з вуліцай Дамініканскай былі старыя могілкі. «АвтоГродно» удакладніў ў Руслана Кулевіч дакладнае месца іх размяшчэння. «Найстарэйшыя габрэйскія могілкі знаходзяцца на вялікай стаянцы, бліжэй да абрыву. Іх ніхто не пераносіў, а проста закаталі асфальтам ў пасляваенныя гады. Зараз туды звозяць пясок, не факт, што будуць там капаць», — расказвае Руслан, які актыўна цікавіцца гісторыяй Гродна.
Дарэчы, самі будаўнікі з цікавасцю разглядаюць фрагменты старых камунікацый. Кажуць, гэтыя калодзежы ляжаць у зямлі з 60-х гадоў.
Водазабеспячэнне будынкаў уздоўж закрытай вуліцы Вялікай Траецкай працягваецца. Там, дзе трэба, пракладваюцца часовыя збудаванні.
— Мы не можам пакінуць людзей без вады і каналізацыі, — сказаў адзін з будаўнікоў.
А вось на закрытым участку вуліцы Віленскай адзін насупраць аднаго працуюць дзве арганізацыі - «Гроднаводаканал» і «Профсантэхсервіс».
Першая пракладае новы водаправод з боку ўнівермага, а іншая — новую ліўнёўку з боку «Лікёра-гарэлачнага завода».
Спецыялісты «Профсантэхсервіса» дастаюць з глыбіні старыя вадаправодныя трубы і ліўнёўку.
Паглядзіце, на фота ніжэй фрагмент керамічнай трубы, якая грала ролю ліўнёўкі:
— Па нашай інфармацыі, керамічная ліўнеўка тут была пракладзеная ў даваенныя гады. Гэты матэрыял часта лопаўся, трубы паступова выходзілі з ладу. Вось чаму ў гэтым месцы вуліцы Віленскай заўсёды стаяла вада пасля моцных дажджоў. Пасля пракладкі новых камунікацый, праблема павінна быць вырашана, — распавёў «АвтоГродно» адзін са спецыялістаў кампаніі.
Чакаецца, што Вялікую Траецкую цалкам адкрыюць для руху ў пачатку мая. Нагадаем, вуліцу перакрылі 2 сакавіка.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…