Навіны

Наркакантроль распавёў, як затрымлівалі выкладчыка, які частаваў марыхуанай вучняў

16 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна працягнулі разглядаць справу выкладчыка, які, па версіі абвінавачвання, частаваў сваіх вучняў марыхуанай і ЛСД. Апыталі сведак — супрацоўнікаў УУС, якія сачылі за абвінавачаным і затрымлівалі яго 4 кастрычніка 2019 года.

Для дачы паказанняў выклікалі сведкаў: Сяргея Барташэвіча — старшага оперупаўнаважанага па асабліва важных справах упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама і Дзяніса Габрусевіча — старшага оперупаўнаважанага аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС. Яны сачылі за падазраваным і праводзілі затрыманне.

Летам мінулага года ім стала вядома, што абвінавачаны ўжывае з трыма вучнямі марыхуану. Каб пацвердзіць сваю версію, з 22 ліпеня ў кабінеце, дзе праходзілі заняткі, усталявалі відэаназіранне і слыхавы кантроль. Сачэнне было санкцыянаваным.

Некаторыя матэрыялы гэтай справы сведкі не могуць раскрыць, таму што яны засакрэчаныя.

Падзеі ў дзень затрымання

Затрыманне адбылося каля 15.50 4 кастрычніка 2019 года. Да гэтага абвінавачаны з адным з пацярпелых пакурылі марыхуану ў кабінеце. У памяшканні знаходзіліся сцеблы марыхуаны, якія выкладчык потым завёз дадому. Вучань, які праходзіць па справе пацярпелым, кажа, што паехаў за кампанію і чакаў у машыне.

Пасля вяртання выкладчык праводзіў занятак з малодшай групай, а пацярпелы займаўся сваім праектам. Тады ў кабінет увайшла група АМАП. Пацярпелага, затрыманага разам з выкладчыкам, павезлі на агляд, а затым у Ленінскі РАУС. Спачатку яго затрымалі па арт.108 КК РБ, «каб зразумець, якая яго роля». Але потым адпусцілі.


Чытайце таксама: «Нравилось и всё». Суд опросил учеников, которых преподаватель угощал марихуаной


Падчас агляду ў кабінеце выявілі марыхуану. Канфіскавалі таксама камп’ютарную тэхніку, тэлефон, банкаўскія карты, шалі, 3D-прынтар. Кажуць, гэта мела дачыненне да справы. Ператрус у кабінеце ішоў каля пяці гадзін. Абвінавачаны здаў трубку для курэння і рэшткі марыхуаны ў пакуначку, якія былі ў пачку з-пад цыгарэт.

Першапачаткова і пацярпелы, і абвінавачаны адмаўлялі, што ўжывалі марыхуану. Але факт ужывання быў зафіксаваны відэаназіраннем.

Барташэвіч кажа, што абвінавачаны быў нешматслоўны пры затрыманні, пры дачы тлумачэнняў, пры гутарках у ІЧУ. Кажа, што пры затрыманні ў яго былі пашыраныя зрэнкі, няскладныя гаворка.

«Казаў недарэчы. Гэта можна назваць трызненнем. Калі мы спрабавалі наладзіць дыялог, не атрымлівалася», — сказаў Барташэвіч. Гэта разыходзіцца з паказаннямі пацярпелых, якія кажуць, што паводзіны выкладчыка практычна не змянялася пасля ўжывання марыхуаны.

«Прыйшоў сын абвінавачанага, расштурхаў локцямі АМАПаўцаў»

Супрацоўнікі правялі ператрус у кабінеце, асабісты ператрус, абшукалі аўтамабіль і кватэру. У машыне знайшлі часціцы рэчыва. У кватэры знайшлі марыхуану ў камодзе. Жонка абвінавачанага не ведала, што гэта за рэчыва і каму яно належыць.

Габрусевіч кажа, што адчуваў у кватэры пах марыхуаны.

Да гэтага часу не высветлілі, куды зніклі сцеблы марыхуаны, якія абвінавачваны павёз, са слоў пацярпелага, да сябе дадому.

— Пакуль мы аглядалі кабінет, прыйшоў сын абвінавачанага, расштурхаў локцямі АМАПаўцаў, глянуў, што бацька ў кайданках, выйшаў, патэлефанаваў дадому, і гэтую марыхуану выкінулі. Гэта мы ведаем з іншых крыніц, — кажа сведка.

Суддзя ўдакладніў, колькі гадоў сыну абвінавачанага і як ён мог «расштурхаць локцямі» АМАПаўцаў. Сведкі растлумачылі, што яны прынялі 11-гадовага сына за вучня студыі, АМАП стаяў з аўтаматамі і нудзіўся, «вось хлопчык іх локцямі і расштурхаў».

Ці куплялі пацярпелыя наркотыкі?

Адвакат пацікавіўся, чаму абвінавачанага не затрымалі раней, калі з моманту сачэння камера зафіксавала сем эпізодаў. Барташэвіч патлумачыў гэта вывучэннем крыніцаў.

Супрацоўнікі УУС мяркуюць, што абвінавачаны вырошчваў марыхуану дома самастойна. На відэазапісе ёсць момант, дзе выкладчык распавядае, што вырошчвае яе дома. Але даказаць факт вырошчвання не ўдалося.

Што тычыцца ЛСД, на думку сведак, ён купляў яго ў інтэрнэт-краме.

На пытанне, ці набывалі пацярпелыя наркотыкі самастойна, Барташэвіч кажа «не фіксавалі». Але адзначае, што за дзецьмі супрацоўнікі шчыльна не сачылі.

Hrodna.life будзе сачыць за судовым працэсам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Новым замку ў Гродне будзе рамонт: падлога руйнуецца, а на сценах расколіны і грыбок

У Гродне запланавалі бягучы рамонт авальнай залы ў Новым замку. Работы завершаць да канца снежня.…

9 лістапада 2024

У Гродне збіраюцца будаваць новыя інтэрнаты — не хапае кожнаму пятаму іншагародняму студэнту ГрДУ

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы месцы ёсць для 82,1% тых, каму яны патрэбны,…

8 лістапада 2024

Турыстка прыехала паглядзець на вядомую фотазону Гродна і расчаравалася

Турыстка прыехала ў Гродна і хацела сфатаграфавацца на фоне вядомай гродзенскай фотазоны - гродзенскага ўніверсітэта,…

8 лістапада 2024

У Гродне збіраюць подпісы за кандыдатаў на выбары прэзідэнта. Дзе і што забаронена?

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, дзе ў Гродне забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне…

8 лістапада 2024

Карціну з Гродна, напісаную 111 гадоў таму, прадавалі на аўкцыёне за € 3,5 тыс.

Карціну з выявай помніка Антонію Тызенгаўзу ў гродзенскім Фарным касцёле выставілі на польскі аукцыён Onebid.…

8 лістапада 2024

У цэнтры Гродна адкрываецца ўзбекская чайхана

На Карла Маркса, 10 з'явілася чайхана "Халяль" - з мантамі, пловам і лавашам з тандыра.…

7 лістапада 2024