За апошнія суткі шпіталізавалі двух дальнабойшчыкаў з падазрэннем на коронавирус. Аднаго з іх забралі на «хуткай» прама з мяжы — ён вярнуўся з Італіі, і тэмпература была павышанай. Другі з сімптомамі рэспіраторнага захворвання звярнуцца да медыкаў сам, піша grodnonews.by. Два тыдні ён быў у Еўропе, у тым ліку і ў Італіі.

Абодвух кіроўцаў шпіталізавалі ў інфекцыйную бальніцу. Тыя, хто з імі кантактаваў, знаходзяцца ў ашмянскім, смаргонскім, ваўкавыскім інфекцыйных аддзяленнях. Ва ўсіх узялі аналізы, большасць ужо гатовыя, і адказ адмоўны.

Як распавяла начальніца галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Алена Краткова, да гэтага ў вобласці была толькі адна пацыентка з пацверджаным каранавірусам, цяпер яна ў бальнiцы, а ў кантактаў першага ўзроўню адмоўныя першыя вынікі аналізаў. Іх будуць кантраляваць да 14 дзён.

Чытайце таксама: У Беларусі зарэгістравана 36 выпадкаў каранавіруса

Паводле яе слоў, у інфекцыйнай бальніцы зараз свабодна 2/3 месцаў, планавыя кансультацыі адмянілі, і хворыя, якія не ўяўляюць небяспекі, лечацца дома. Грамадскія месцы дадаткова дэзінфікуюць.

www.youtube.com/watch?v=xpugWj0O7zo&feature=youtu.be


У Гродне адкрылі гарачыя тэлефонныя лініі па пытаннях каранавіруса