Расклад транспарту, на якім беларусы змогуць вярнуцца дадому, на старонцы ў Facebook размясціла Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Па інфармацыі ад аўтобуснай фірмы Markus, з 17 па 22 сакавіка будуць арганізаваны штодзённыя аўтобусныя рэйсы па маршруце Бяла-Падляска — Цярэспаль — Брэст. Для ўключэння ў спіс выязджаючых у Беларусь неабходна папярэдне звязацца з консульствам Беларусі ў Бяла-Падлясцы па тэлефонах +48 (83) 342−1814, +48 (83) 342−1816, + 48−605−048−505.
Адпраўленне аўтобусаў з Бяла-Падляскі (ад гасцініцы «Дельфин», Aleja Jana Pawіa II, 11) — у 12.00, з Тересполя (ад чыгуначнага вакзалу) — у 12.40.
Таксама могуць быць арганізаваныя рэйсы з Варшавы. Консульскі аддзел амбасады прапрацоўвае магчымасць арганізацыі фірмай Teambus Travel з 18 да 24 сакавіка аўтобусных рэйсаў па маршрутах Варшава — Брэст і Варшава — Гродна. Рэйсы будуць выконвацца ў выпадку наяўнасці дастатковай колькасці жадаючых. Зацікаўленыя павінны даслаць свае дадзеныя (імя і прозвішча ў лацінскім напісанні згодна з пашпартам, кантактны нумар тэлефона) з указаннем канчатковага пункту накіравання «Брэст» або «Гродна» на электронны адрас консульскага аддзела poland.consul@mfa.gov.by з пазнакай у тэме «Выезд у Беларусь».
Меркаваны час адпраўлення з Варшавы — 12.00, Палац культуры і навукі, plac Defilad 1, 00−901 Warszawa.
Беларусы, якія захраснулі ў Літве, таксама змогуць скарыстацца адмысловымі рэйсамі. Яны арганізаваныя пасольствам Беларусі. 17 сакавіка ў 13.00 і 17.00 будуць пушчаныя аўтобусы ад пункта пропуску Прывалка да Гродна. Падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефоне 37 060 016 244. Магчымы выезд і ў іншыя дні - заяўкі будуць разглядацца.
Як паведамляў МЗС Беларусі, з 13 сакавіка на 10 дзён (з магчымасцю падаўжэння тэрміну) межы Польшчы закрыты для пропуску замежных грамадзян. З 15 сакавіка польскім бокам прыпынены памежны рух на беларуска-польскім участку мяжы, спынены міжнародныя авія- і чыгуначныя зносіны, у тым ліку транзітны праезд.
На беларуска-польскай мяжы спынены памежны рух у наступных пунктах пропуску: Белавежа — Перароў (аўтадарожны/пешаходны), Чарамха — Высока-Літоўск (чыгуначны), Полаўцы — Пясчатка (аўтадарожны), Славацічы — Дамачава (аўтадарожны), Рудаўка — Лясная (рачны).
www.youtube.com/watch?v=xpugWj0O7zo&feature=youtu.be
Грамадзяне Беларусі, якія маюць права на пастаяннае жыхарства ў Польшчы, могуць з’ехаць у Польшчу праз адкрытыя для асаблівага руху памежныя пераходы, але пры гэтым падлягаюць накіраванню на 14-дзённы карантын.
Унутраны аўтамабільны, чыгуначны і авіяцыйны транспарт у Польшчы будзе функцыянаваць.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…