Ва ўсіх установах адукацыі Беларусі ўзмоцнены санітарна-прафілактычныя меры, паведамляе Мінадукацыі ў сваім тэлеграм-канале, піша n*.by.
«Міністэрства адукацыі інфармуе пра ўзмацненне санітарна-прафілактычных мер ва ўсіх установах адукацыі, рэкамендавана абмежаваць наведванне староннім, адмовіцца ад правядзення масавых мерапрыемстваў і, па магчымасці, абмежаваць рух у саміх установах. Пры найменшых прыкметах прастудных захворванняў неадкладна паказацца доктару».