Генеральнае консульства РП у Гродне з 17 сакавіка да далейшага паведамлення абмяжоўвае прыём наведвальнікаў па візавых пытаннях, Карце Паляка, прававых, грамадзянскіх і іншых пытаннях.
Такія абмежаванні ўводзяцца ў сувязі з увядзеннем эпідэмічнай пагрозы на тэрыторыі Польшчы, выкліканай распаўсюджваннем каранавіруса новага тыпу і неабходнасцю выканання неабходных мер засцярогі і бяспекі.
У экстраных выпадках, якія патрабуюць неадкладнага консульскага ўмяшання, можаце звярнуцца па тэлефонах +375 152 73 10 01, +375 33 311 77 70 або па электроннай пошце: [email protected], grodno.kg.dyzurny@msz .gov.pl.
З 17 да 27 сакавіка візавыя цэнтры Польшчы прыпыняюць прыём візавых заяваў. Пры гэтым установы пакуль застаюцца адчыненыя для выдачы пашпартоў, паведамляецца на сайце «VFS.Global».У сувязі з распаўсюдам каранавіруса на дзесяць дзён з 17 да 27 сакавіка візавыя цэнтры Польшчы не будуць прымаць візавыя заявы. Грамадзяне змогуць пры гэтым забраць свае пашпарты ў цэнтрах.
«Цяпер спынены прыём кліентаў. У візавым цэнтры паведамілі, што праца спыняецца на 10 дзён. Але існуе верагоднасць, што працягнуць прыпыненне працы. Пакуль мы атрымалі такую інфармацыю», — >распавялі сайту, прызнанаму экстрэмістскім, у турыстычнай кампаніі з Берасця.
У турыстычнай кампаніі патлумачылі, што цалкам інфармацыя ў візавыя цэнтры паступае з польскай амбасады. Беларусы змогуць падаць дакументы на візу толькі ў экстранных выпадках. Разглядаць іх будуць у пасольстве ў Мінску.