У Гродне адкрыецца Пякарня #1 з крафтавым хлебам і італьянскім марозівам

Пякарня адкрыецца 14 сакавіка ў Гродна па адрасе вул. Калючынская, 21. Абяцаюць, што класічныя гатункі выпечкі будуць не нашмат даражэй за крамны кошт. Таксама можна скарыстацца паслугамі дастаўкі.

Сваімі перавагамі «Пякарня № 1» называе шырокі асартымент і хуткую рэакцыю на попыт, які змяняецца.

— Цалкам натуральна, што людзям надакучае купляць адзін і той жа хлеб з крамы. А мы гатовыя дадаваць новыя вырабы ледзь не штотыдзень, — пішуць ўладальнікі. — Мы можам падладжвацца пад пажаданні кліента — разнастаіць начынне і спосаб падрыхтоўкі. Скажам, не толькі выпякаць, але і смажыць.

Сямашка адкрывае свой новы «Палац» у цэнтры Гродна

Фота: instagram.com/pekarnya1_grodno
Фота: instagram.com/pekarnya1_grodno

Напрыклад, у меню дакладна будуць выпечка, хачапуры і крафтавы хлеб. Можна будзе пазнаёміцца ​​і з эксклюзіўнымі рэцэптамі. Пра іх распавядуць падрабязней пазней.

Акрамя выпечкі, у асартыменце будзе марозіва джалата, якога яшчэ не было ў Гродне. Джалата — гэта італьянскі дэсерт з суцэльнага каровінага малака. У адрозненне ад звычайнага марозіва, у яго ў два разы менш тлушчаў, крэмавая больш шчыльная тэкстура, у складзе няма ні кроплі вады і больш высокая тэмпература падачы. У гонар адкрыцця ў пякарні зробяць розыгрыш: тры гродзенца атрымаюць па 1 кг джалата. Розыгрыш праходзіць тут — www.instagram.com/pekarnya1_grodno.

Фота: instagram.com/pekarnya1_grodno
Фота: instagram.com/pekarnya1_grodno
Фота: instagram.com/pekarnya1_grodno
Фота: instagram.com/pekarnya1_grodno
Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025