З-за пандэміі каранавіруса ў свеце авіякампанія «Белавія» адмяняе палёты ў 23 краіны. Палёты ў Італію, Ізраіль і Туркменістан адмяняюцца цалкам, у астатнія краіны — часткова. Усяго ў кампаніі «Белавія» ёсць рэгулярныя рэйсы ў больш чым 30 краін.
Італія
Адмяняюцца ўсе палёты:
- па маршруце Мінск-Мілан-Мінск c 12 сакавіка па 15 красавіка 2020 уключна;
- па маршруце Мінск-Рым-Мінск з 16 сакавіка па 15 красавіка 2020 уключна.
Ізраіль
З 13 па 31 сакавіка 2020 года «Белавія» адмяняе рэйсы па аўторках і чацвяргах па маршруце Мінск-Тэль-Авіў-Мінск. У раскладзе застаюцца палёты толькі па нядзелях.
«Белавія» нагадвае, што ў адпаведнасці з указаннем авіяцыйных уладаў Ізраіля з 12 па 31 сакавіка 2020 года ўведзены абмежаванні на ўезд у Ізраіль для грамадзян замежных дзяржаў, якія не маюць грамадзянства Ізраіля або ізраільскага віду на жыхарства.
Туркменістан
Адмененыя ўсе рэйсы па маршруце Мінск-Ашхабад-Мінск з 5 сакавіка па 1 красавіка 2020 ўключна.
Іншыя краіны
Адмяняецца частка рэйсаў у Азербайджан, Арменію, Бельгію, Вялікабрытанію, Венгрыю, Германію, Грузію, Казахстан, Латвію, Літву, Малдову, Расію, Сербію, Украіну, Швейцарыю, Швецыю, Фінляндыю, Францыю, Чэхію і Эстонію.
Падрабязна спіс адмененых палётаў можна знайсці на сайце «Белавія».
Што рабіць, калі рэйс адмянілі?
Ёсць дзве магчымасці:
- вярнуць увесь кошт квітка без утрыманняў;
- аднаразова змяніць дату палёту па тым жа маршруце да 31 снежня 2020.
Па вяртанне грошай або змяненне даты трэба звяртацца туды, дзе быў набыты білет.
Калі ён быў набыты на сайце belavia.by, трэба адправіць на [email protected] запоўненую заяву (шаблон заявы знаходзіцца тут).
Калі рэйс НЕ адменены, то змяніць дату або вярнуць грошы можна толькі паводле правілаў тарыфу.