Фестываль Gastrofest.Кофе ідзе адразу ў тры гарады — Брэст, Гомель і Гродна. З 25 сакавіка па 12 красавіка ў кавярнях гэтых гарадоў можна будзе пакаштаваць каву і дэсерты за 5,5 рублёў. Удзельнікі дэгустацыі змогуць прагаласаваць за найлепшы сэт, паўдзельнічаць у майстар-класах, а таксама выйграць падарожжа на дваіх.
Найлепшыя кавярні трох гарадоў будуць здзіўляць гасцей сваімі дэгустацыйных сэтамі. Фестывальная прапанова, якая складаецца з кавы і апетытнага дэсерту, абыйдзецца ўсяго ў 5,5 рублёў.
Госці фестывалю змогуць наведаць любыя з заяўленых устаноў, а пасля дэгустацыі прагаласаваць за найбольш упадабаныя на сайце gastrofest.by або ў аднайменным тэлеграм-канале.
Мэта фестывалю — вывесці кававую культуру ў рэгіёнах на новы ўзровень і даць магчымасць людзям не толькі бліжэй пазнаёміцца з ужо ўпадабанымі кавярнямі, але і адкрыць для сябе новыя незвычайныя ўстановы.
Для гэтага ў рамках Gastrofest.Кофе пройдзе серыя майстар-класаў ад гуру кававай індустрыі - Марыны Васкрасенскай (нацыянальны каардынатар SCA Belarus, заснавальнік Coffee Fest Belarus). У кожным горадзе яна падрабязна раскажа пра розныя віды кававых напояў і спосабы іх прыгатавання.
Час і месца правядзення мерапрыемства будуць анансаваныя ў афіцыйным інстаграме gastrofest кожнага горада.
Таксама ў Брэсце, Гомелі і Гродне сярод самых ініцыятыўных аматараў кавы будзе сабраная фокус-група, удзельнікі якой павінны выканаць важную задачу: паспрабаваць усе гастрасеты і выставіць ім ацэнкі. Па выніках фестывалю фокус-група назаве самага лепшага барыста ў горадзе — ён восенню адправіцца на вялікае кававае шоў краіны ад партнёраў Coffee Fest Belarus 2020 і прыме ўдзел у Нацыянальным чэмпіянаце барыста.
Генеральным партнёрам фестывалю застаецца Альфа-Банка: пры разліку за фестывальны сэт карткай Альфа-Банка кожны госць атрымае картку-камплімент, якую зможа абмяняць на бясплатны дэсерт падчас наступнага наведвання.
Каб зрабіць паходы на фестываль яшчэ больш запамінальнымі, тэхналагічны партнёр фестывалю Xiaomi падрыхтаваў падарункі: зніжкі на тавары брэнда і магчымасць атрымаць фітнес-бранзалет Xiaomi Mi Band.
Акрамя гэтага, будзе разыграны «скандынаўскі» круіз на дваіх (Талін-Стакгольм-Хельсінкі) ад тураператара Aviabaltic.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…