Памежнікі аформілі гродзенку з каранавірусам і сышлі на каранцін

11 сакавіка стала вядома, што ў гродзенкі пацвердзілі каранавірус. Гэта першы выпадак хваробы ў Гродне. Пацыентка прайшла праз пункт пропуску Прывалка, распавяла афіцыйны прадстаўнік Гродзенскай памежнай групы Надзея Масевіч.

Усе кантакты першага ўзроўню выяўленыя і ўзятыя пад назіранне. Супрацоўнікі памежнай службы, якія здзяйснялі афармленне, таксама будуць змешчаны пад санітарна-каранцінны кантроль.

62-гадовая жанчына прыбыла з Італіі ў Гродна ноччу з панядзелка на аўторак. Яна сама звярнулася па медыцынскую дапамогу з улікам неспрыяльнай сітуацыі ў Італіі. У аўторак днём была дастаўлена брыгадай «хуткай» і шпіталізавана ў абласную інфекцыйную бальніцу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025