У сераду, 11 сакавіка, стала вядома, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) лічыць цяперашнюю ўспышку каранавіруса новага тыпу пандэміяй. Пра гэта паведамляе ТАСС, піша mperspektiva.ru.

«Мы прыйшлі да высновы, што хвароба COVID-19 можа быць расцэненая як пандэмія», — заявіў на спецыяльным брыфінгу ў Жэневе генеральны дырэктар СААЗ Тэдаос Аданам Габрэйесус.

Па апошніх дадзеных, каранавірусам SARS-CoV-2 заразіліся амаль 119 тыс. чалавек па ўсім свеце, крыху больш за 65 тыс. ачунялі, яшчэ больш за 4,2 тыс. памерлі. Успышка захворвання ўпершыню была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года ў кітайскім Ухані. Яго сімптомамі з’яўляюцца падвышаная тэмпература, хуткая стамляльнасць і кашаль з макроццем. Акрамя Кітая хворых выявілі больш чым у 80 краінах свету.


Чытайце таксама:

Ці будзе карантын у Беларусі? Што з забаўляльнымі імпрэзамі і заняткамі ў школах

Каранавірус прыйшоў у Гродна. Яго прывезлі з Італіі

Ужо 20 выпадкаў каранавіруса ў Польшчы. Заразіўся галоўнакамандуючы польскай арміяй