Помнік плануюць усталяваць да чэрвеня, калі ў Гродне пройдзе XIII Фестываль нацыянальных культур. Пра гэта 11 сакавіка на прыёме з жыхарамі горада распавёў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.
Паставіць помнік прапанавалі гарадскія ўлады.
“Абавязкова павінна з’явіцца нешта да фестывалю. Ёсць у нас добрая ідэя, але не можам ніяк прыняць рашэнне што. Нам ужо прапанавалі цікавыя працы, трэба вызначыцца. Хтосьці кажа дрэнна, хтосьці кажа добра”, – распавёў Мечыслаў Гой.
Вядома, што свае працы старшыні гарвыканкама ўжо паказалі Уладзімір Панцялееў – ён прапанаваў святога Губерта з аленем, і Уладзімір Качан – ён хоча паставіць памятны знак, прысвечаны фестывалю нацыянальных культур.
Месца для ўстаноўкі – пляцоўка каля Дома прафсаюзаў па вуліцы Савецкай, дзе раней стаяла драўляная скульптура турыста.


