У Польшчы 18 пацверджаных выпадкаў каранавірусу. Дзве асобы ў „вельмі цяжкім стане”, паведаміў на прэс-канферэнцыі міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.
– Прымаем рашэнні, каб перадухіліць распаўсюд каронавіруса. Сёння на нашай ранішняй сустрэчы ўрадавай крызіснай групы мы прынялі рашэнне адмяніць масавыя мерапрыемствы, – >цытуе прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага r**yja.com.
Матчы футбольнага чэмпіянату пройдуць пры пустых трыбунах. У некаторых гарадах прафілактычна закрылі школы і дзіцячыя садкі.
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі паведаміў, што Польшча ўвяла санітарны і медычны кантроль на ўсіх знешніх межах Польшчы: – Мы пашыраем санітарны кантроль на межах. Уся ўсходняя мяжа: польска-ўкраінская, польска-беларуская, польска-расейская, усе, хто перакрочвае мяжу, будуць праходзіць санітарныя працэдуры. Пункты санітарнага кантролю будуць адкрыты на польска-літоўскай мяжы, а таксама з’явяцца на памежных пераходах усёй польска-нямецкай мяжы.
Чытайце таксама: Польшча ўводзіць бясплатныя візы для маладых беларусаў і ўзмацняе санітарны кантроль на мяжы
У Варшаве праходзіць пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі ў справе дзеянняў звязаных з эпідэміяй каронавіруса, якую склікаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Паводле прэзідэнта, сітуацыя ў Польшчы „дастаткова кантраляваная”, і папярэдзіў, што хворых на каронавірус у бліжэйшыя гадзіны і дні будзе ўсё больш. Анджэй Дуда таксама заявіў, што ў сувязі з эпідэміяй каронавіруса адмяняе ўсе масавыя выбарчыя сустрэчы, запланаваныя на бліжэйшыя дні.


