Навіны

Хочаш дапамагчы жанчынам пачаць бізнес? Стань Амбасадаркай ProWomen ад Гродна

Нягледзячы на ​​тое, што жанчын у Беларусі больш, чым мужчын, жанчыны-прадпрымальніцы складаюць усяго толькі 30% ад усёй бізнес-супольнасці. У даследаванні, праведзеным Міжнароднай фінансавай карпарацыяй (IFC) і Цэнтрам Эканамічных Даследаванняў BEROC у 2019 годзе, гаворыцца, што адна з прычын, чаму жанчыны не пачынаюць уласны бізнэс — няўпэўненасць ва ўласных здольнасцях.

За пяць гадоў ProWomen By правялі больш за 200 мерапрыемстваў, на якіх далі жанчынам практычныя інструменты для запуску і развіцця свайго бізнесу. У гэтым годзе, дзякуючы падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве, супольнасць для падтрымкі жанчын-прадпрымальнікаў пачынае працаваць у абласных цэнтрах.

Калі ў цябе ёсць лідэрскі патэнцыял, ты хочаш падтрымаць у сваім горадзе пачаткоўцаў-прадпрымальніц, дапамагчы жанчынам, вядучым актыўную прафесійную жыццё, стаць экспертками — падавай заяўку ў «Праграму Амбасадорак» ад ProWomen By. Запоўніць анкету можна да 15 сакавіка 2020 года.

Звярні ўвагу, што Амбасадор — гэта валанцёр, які будзе арганізоўваць бясплатныя мерапрыемствы ад імя ProWomen By: воркшопы, лекцыі, майстар-класы і трэнінгі для падтрымкі і натхнення жанчын-прадпрымальніц.

Бонусы для Амбасадорак ProWomen By:

  • досвед працы ў маркетынгу і арганізацыі мерапрыемстваў
  • новыя прафесійныя сувязі
  • ўдзел у спецыяльных воркшопах па лідэрства, маркетынгу, PR, асабістаму брэнду ў Мінску
  • магчымасць падавацца на міжнародныя падзеі і школы ад імя ProWomen By
  • падтрымка каманды і куратара «Праграмы Амбасадорак»
  • падарункі

Калі табе блізкія каштоўнасці ProWomen By і ты хочаш стварыць супольнасць для наладжвання бізнес-сувязяў, развіцця жаночага прадпрымальніцтва ў сваім горадзе — пакідай заяўку! Дэдлайн 15 сакавіка. Усе падрабязнасці аб умовах і магчымасцях «Праграмы Амбасадорак» можна даведацца тут.

У канцы сакавіка пройдзе першая сустрэча-знаёмства з Амбасадоркамі ў Мінску.

Праект «Праграма Амбасадор» рэалізуецца пры падтрымцы Пасольства Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве. Арганізацыйны партнёр праекта — Бізнес-школа ІПМ.

ProWomen By — некамерцыйная арганізацыя, створаная для падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі. Чаму жаночаму бізнэсу патрэбна падтрымка і аб прынцыпах, якіх мы прытрымліваемся ў сваёй працы, чытай на сайце — цісні сюды.

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025