Фота: pixabay.com
Па дадзеных перапісу насельніцтва Беларусі, колькасць жанчын на 4 кастрычніка 2019 г. у Гродзенскай вобласці склала 551 076 чалавек, або 53,7% ад агульнай колькасці насельніцтва, паведамляе grodnonews.by.
У 2019 года ў шлюб ўступілі 6,5 тыс. жанчын. Кожная другая жанчына, якая заключыла шлюб, знаходзілася ва ўзросце 20 — 29 гадоў, кожная пятая — ва ўзросце 30 — 39 гадоў. Упершыню стварылі сям'і 4,4 тыс. жанчын. Сярэдні ўзрост жанчын пры ўступленні ў першы шлюб у 2019 годзе склаў 25,4 года, паўторны — 38,1 года.
У 2019 года ў вобласці нарадзіліся 9,9 тыс. дзяцей. Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці склаў 26,3 года, пры нараджэнні наступных дзяцей — 30,9 года, прыводзіць лічбы Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.
Узровень занятасці жанчын у працаздольным узросце склаў 86,7%.
Адукацыйны ўзровень жанчын вышэйшы, чым у мужчын. Сярод жанчын, занятых у эканоміцы, 33,5% мелі вышэйшую адукацыю, 31,9% - сярэднюю спецыяльную (сярод мужчын — 22% і 19% адпаведна).
На пачатак 2019/20 навучальнага года ў агульнай колькасці педагагічных работнікаў дашкольных устаноў 6,9 тыс. чалавек (98,8%) складалі жанчыны, ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі - 10 тыс. жанчын (87%), ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі 1,5 тыс. жанчын (74,5%), вышэйшай — 890 жанчын (57,7%).
Доля студэнтаў-жанчын, якія навучаліся ва ўстановах вышэйшай адукацыі, на пачатак 2019/2020 навучальнага года склала 61,2%, магістрантаў - 47%.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…