Па дадзеных перапісу насельніцтва Беларусі, колькасць жанчын на 4 кастрычніка 2019 г. у Гродзенскай вобласці склала 551 076 чалавек, або 53,7% ад агульнай колькасці насельніцтва, паведамляе grodnonews.by.
У 2019 года ў шлюб ўступілі 6,5 тыс. жанчын. Кожная другая жанчына, якая заключыла шлюб, знаходзілася ва ўзросце 20 – 29 гадоў, кожная пятая – ва ўзросце 30 – 39 гадоў. Упершыню стварылі сям’і 4,4 тыс. жанчын. Сярэдні ўзрост жанчын пры ўступленні ў першы шлюб у 2019 годзе склаў 25,4 года, паўторны – 38,1 года.
У 2019 года ў вобласці нарадзіліся 9,9 тыс. дзяцей. Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці склаў 26,3 года, пры нараджэнні наступных дзяцей – 30,9 года, прыводзіць лічбы Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.
Адукацыйны ўзровень жанчын вышэйшы, чым у мужчын
Узровень занятасці жанчын у працаздольным узросце склаў 86,7%.
Адукацыйны ўзровень жанчын вышэйшы, чым у мужчын. Сярод жанчын, занятых у эканоміцы, 33,5% мелі вышэйшую адукацыю, 31,9% – сярэднюю спецыяльную (сярод мужчын – 22% і 19% адпаведна).
Колькі студэнтаў-жанчын
На пачатак 2019/20 навучальнага года ў агульнай колькасці педагагічных работнікаў дашкольных устаноў 6,9 тыс. чалавек (98,8%) складалі жанчыны, ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі – 10 тыс. жанчын (87%), ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі 1,5 тыс. жанчын (74,5%), вышэйшай – 890 жанчын (57,7%).
Доля студэнтаў-жанчын, якія навучаліся ва ўстановах вышэйшай адукацыі, на пачатак 2019/2020 навучальнага года склала 61,2%, магістрантаў – 47%.


