У судзе Ленінскага раёна Гродна сёння, 9 сакавіка, пачнецца разгляд крымінальнай справы аб уцягванні непаўнагадовых у спажыванне наркотыкаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Гродзенскага абласнога суда.
Мужчына абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў), ч. 2 арт. 331 (скланенне да спажывання наркатычных сродкаў), ч. 1 арт. 332 КК (прадастаўленне памяшканняў для спажывання наркатычных сродкаў).
Мужчына арандаваў ў цэнтры Гродна памяшканне, дзе арганізаваў гурток па робататэхніцы, які карыстаўся вялікай папулярнасцю. Аператыўнікі сцвярджаюць, што з некаторымі вучнямі кіраўнік гуртка ўжываў наркотыкі. Гэта былі трое непаўналетніх 14−16 гадоў.
Выкладчык быў затрыманы як раз падчас курэння марыхуаны з адным з адным з іх у памяшканні, дзе праводзіў заняткі. У доме і на працоўным месцы мужчыны выявілі марыхуану.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…