Шалкевіч на Pradmova і яшчэ трохі Шалкевіча. Слухайце вершы і чытайце пра хуткі канцэрт у Гродне

Вершы сваіх улюбёных паэтаў прачытаў 7 сакавіка на фестывалі Pradmova ў Гродне пісьменнік, паэт і спявак Віктар Шалкевіч. У яго выкананні прагучалі вершы на польскай і чэшскай мовах, творы беларускіх аўтараў і ўласныя вершы.

Для Hrodna.life Віктар Шалкевіч раскрыў таксама падрабязнасці пра два анансаваныя канцэрты ў Гродне, запланаваныя на 19 і 20 сакавіка.

Шалкевіч чытае вершы

youtu.be/40uGjm721-o

Канцэрт Шалкевіча з «гарадзенскай» праграмай

У першы вечар, 19 сакавіка, Шалкевіч прапануе тыпова гарадзенскую праграму: «Аказваецца, у мяне набралася вельмі многа песень і па-просту, і па-польску, пра Гродна. Гэта будзе нармальны вялікі гарадзенскі вечар».

Сярод гродзенскіх твораў Шалкевіч ўзгадаў «У Гародні дождж», «Балада о дзевчыне Гражыне з уліцы Пясковай», «Дзяўчына з Палестыны», «Ля Каложскай царквы» і многія іншыя.

Салянка ад Шалкевіча

Канцэрт 20 сакавіка будзе салянкай з усяго: «Музыканты гатовыя, у нас усе ноты (і хады) запісаныя, — жартуе Шалкевіч. — Застаецца толькі сесці і сыграць, вось і ўсё».


Чытайце таксама: «Гэта голас Гародні». Гродзенцы расказалі, што для іх значыць Шалкевіч


Абодва канцэрты пройдуць у Цэнтры гарадскога жыцця. Дамовіцца з большымі канцэртнымі пляцоўкамі не атрымалася.

«Таму я больш люблю ліберальны Мінск, дзе можна спакойна заспяваць у цэнтры горада, у Палацы прафсаюзаў. А тут, у Гродне, усё занята».

Да слова, апошні дазволены канцэрт барда ў Гродне адбыўся ў 2017 годзе.

Чытайце таксама:

Любіў «дзюдзікі» і ніколі не скардзіўся. 10 цытат з Pradmova, каб зразумець магію Караткевіча

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025