«Гродназелянбуд» плануе вясной высадзіць у абласным цэнтры амаль 1600 дрэў і каля 2500 хмызнякоў. Дзякуючы цёплай зіме на першую дэкаду сакавіка ў Ленінскім раёне высаджана 180 дрэў і чатыры сотні хмызнякоў. Ліпы, клёны, бярозы з’явіліся на вуліцах Ліможа, Дубко і Заводская, паведамляе grodnonews.by.

З прыходам больш ўстойлівага цяпла пачнецца актыўная пасадка дрэў у скверы на вуліцы Курчатава. Тут запланавана азеляніць свабодныя ўчасткі больш чым 120 дрэвамі розных парод, якія пасуюць для ўмоў буйнога горада. Вялікія аб’ёмы работ па пасадцы дрэў запланаваны і на вуліцах Мясніцкая, Церашковай. На вуліцах Белыя Росы і Малышчынская ў мікрараёне Дзевятоўка маладымі дрэўцамі будуць абсаджаны пешаходныя зоны.

Чытай больш: Студзень, а ў Гродне садзяць дрэвы. Зелянстрой кажа, што ўсё нармальна

Фота: grodnonews.by
Фота: grodnonews.by
Амаль удвая больш дрэў высадзяць вясной у Кастрычніцкім раёне — 1042. Спрыяльнае надвор’е дазволіла брыгадам ГУРСП «Гродназелянбуд» у лютым азеляніць мікрараён Альшанка. На вуліцы Айчынная створаны алеі з 225 дрэў. Сёння работы вядуцца на новым участку вуліцы Вольгі Соламавай у раёне СШ № 37. Ад вуліцы Лізы Чайкінай да школы высадзяць 120 дрэў.

«Але не ўсе дрэўцы прыжыліся»

Засушлівыя гады адмоўна паўплывалі на кампенсацыйныя пасадкі ў раёне вуліцы Шчорса, дзе на месцы былога ваеннага гарадка пабудаваны жылы комплекс. Але не ўсе дрэўцы прыжыліся. Цяперашняй вясной новую пешаходную зону ў раёне вуліц Пралетарская-Шчорса ўпрыгожаць 50 маладых дрэў.

Як паведаміў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Сяргей Сарока, будуць працягвацца работы па фарміраванні новага сквера на праспекце Янкі Купалы ў раёне гарадской клінічнай бальніцы № 4 і санітарнай ачысткі. Працягнецца навядзенне парадку ў скверы Ласасянка мікрараёна Фолюш, дзе з’явіцца яшчэ адна алея з 50 дрэў. У скверы па вуліцы Леванабярэжнай пасадзяць 30 дрэў.

Фота: grodnonews.by
Фота: grodnonews.by

У вобласці - 6570 дрэў і 6360 хмызнякоў

Як паведамілі ў абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, мерапрыемствы па азеляненні населеных пунктаў ўключаюцца ў рэспубліканскі, абласны і раённыя планы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванн. населеных пунктаў. У 2020 годзе на тэрыторыі вобласці запланавана высадзіць 6570 дрэў і 6360 кустоў, у тым ліку ў Гродне будзе праведзена пасадка амаль 3400 дрэў і каля 3200 хмызнякоў.


Лукашенко восхитился гродненскими деревьями и призвал садить еще