У суботу, 7 сакавіка, у Гродне адкрыўся ГЦ «Kazzarma Mall» па адрасе вул. Шчорса, 11а. Як піша T*T.BY, на адкрыццё прыйшлі каля тысячы чалавек. Дзецям раздавалі бясплатныя шарыкі, жанчынам да 8 Сакавіка — кветкі. Урачыста перарэзалі чырвоную стужачку намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Болтрык, намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Сяргей Сарока і заснавальнік кампаніі «Спектр-Лайн» Аляксандр Каськевіч.
Пры рэканструкцыі будынкаў уласнікі пастараліся захаваць старадаўнія элементы і зрабілі акцэнт на гісторыю ваеннага гарадка. Так з’явілася і назва — Kazzarma Mall. Праўда, 7 сакавіка адкрылася толькі першая частка гандлёвага цэнтра, другую абяцаюць увесці летам гэтага года. Там будуць офісы і спартыўную зала.
Падчас урачыстага адкрыцця для наведвальнікаў падрыхтавалі святочную праграму: працавалі аніматары, іграў духавы аркестр «Гарадзенскія трубы», дзецям бясплатна рабілі аквагрым, а яшчэ разыгрывалі прызы ад арандатараў.
Kazzarma Mall — гандлёвы цэнтр, пабудаваны на месцы былой ваеннай казармы на Шчорса, плошчай больш за 3 580 кв.м. і які складаецца з харчовай крамы і двухпавярховага шматфункцыянальнага будынка.
Галоўная мэта — забяспечыць камфортныя ўмовы пражывання жыхарам новага раёна, які знаходзіцца практычна ў цэнтры Гродна. Дзякуючы выгаднаму месцазнаходжанню, вялікай колькасці шматкватэрных дамоў, развітай транспартнай інфраструктуры і адсутнасці крамаў Kazzarma Mall становіцца прывабным для будучых арандатараў.
Сярод арандатараў прадстаўлены: «Белмаркет», «Буслік», «Go-Go Пицца», «Остров чистоты», «Воздушная история», «Розовая пантера», «Непоседа», «Зоосфера», «Подстригульки», салон аксесуараў Device, X-mobile, індывідуальны пашыў адзення Like і многія іншыя.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…