У Палацы піянераў адкрыюць абноўлены басейн і спартзалу

Да 1 верасня ў абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі адкрыюцца басейн і спартзала. Абноўлены басейн са спартовым комплексам стане адным з лепшых у Гродна. Асноўная яго чаша будзе памерам 25 на 12 метраў з чатырма плавальнымі дарожкамі. Тут змогуць займацца плаваннем 800 наведвальнікаў. Ёсць яшчэ малая чаша для зусім юных плыўцоў, паведамляе grodnonews.by.

У Палацы займаюцца каля трох тысяч дзяцей, працуюць каля 300 гурткоў. У асноўны час дзеці тут будуць займацца бясплатна, у вячэрні плануюць адкрыць для жадаючых такія платныя паслугі, як аквааэробіка, калектыўнае плаванне бацькоў з дзецьмі з магчымасцю навучання малых трымацца на вадзе. Цяпер дзеці, якія займаюцца плаваннем, наведваюць басейны гарадской гімназіі, гімназій № 1 і № 9, сярэдніх школ № 34 і № 39.

На капітальны рамонт басейн быў зачынены ў снежні 2018 года. Праект рэканструкцыі прадугледжваў таксама мадэрнізацыю спартзалы. Падрадчыкам работ вызначана ААТ «Гроднапрамбуд». На заканчэнне работ у гэтым годзе абласной інвестыцыйнай праграмай прадугледжана фінансаванне ў памеры 2,1 мільёна рублёў.

На сённяшні дзень чаша басейна ачышчана ад старых матэрыялаў, да яе, згодна з праектам рэканструкцыі, падводзяцца пластмасавыя трубы. Усё гатова для пачатку аздобных прац. Затым зоймуцца добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. На гэта з іншых крыніц фінансавання разлічваюць атрымаць каля 400 тысяч рублёў. Акрамя добраўпарадкавання, рамонту прыступак, плануюць пабудаваць спецыяльную пляцоўку для скейтараў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024