Праз тыдзень — 14 і 15 сакавіка — у Гродне два дні запар пройдуць канцэрты цікавых беларускіх выканаўцаў. У суботу ўпершыню ў Гродне выступіць гурт, які запачаткаваў Аляксандр Кулінковіч як акустычны праект Neuro Dubel, у нядзелю гродзенцы пачуюць фэнтэзі-рок ад «Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra».
14-га сакавіка ў Гродне ўпершыню выступіць праект лідара культавага рок-гурта Neuro Dubel Аляксандра Кулінковіча. У канцэрце прымуць удзел музыкі, з якімі выступаў Аляксандр, на вакале будзе Юрый Навумаў.
У праграме вялікага канцэрту прэзентацыя альбома «Нездаровы лад жыцця» (на якім у тым ліку ёсць 2 песні, якія выконвае Кулінковіч), а таксама найлепшыя хіты Neuro Dubel.
Група «Веласіпедыстаў» створана ў 2016 годзе як акустычны праект гурта «Neuro Dubel». Асноўны націск робіцца на песні ліхіх 90-ых гадоў, якія прыхільнікі Neuro Dubel не чулі даўно ці ўвогуле ніколі, і ўжо дакладна не ў жывым варыянце.
15-га сакавіка ў Гродна абудзецца вялікая прэзентацыя новага альбому «Стрэчанне» адной з самых містычных айчынных вакалістак Кацярыны Ваданосавай. Рыхтуецца адмысловая праграма, дзе таксама прагучаць і найлепшыя творы з папярэдніх гадоў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…