На ўязную вежу Старога замка ў Гродне 4 сакавіка паднялі купал.
Стварэнне купала ўязной вежы Старога замка — адна тых тэм у рамках рэканструкцыі замка, якія больш за ўсё абмяркоўваліся ў 2019 годзе. Купал распрацоўвалі беларускія спецыялісты з улікам меркавання польскіх калег.
Спачатку меркавалася, што купал будзе круглым, бо такая форма бачная на гравюры Макоўскага 1600 г. Аднак гісторыкі раскрытыкавалі гэтае рашэнне — такія купалы ў нашым рэгіёне ніколі не выкарыстоўваліся. Таму купалу было вырашана надаць форму цыбуліны. У будучыні на купале з’явіцца шпіль.
Дыяметр новага купала — каля 6 м, вышыня — 8 м. Сталёвы каркас з драўляным лачаннем абшыты спецыяльнай дахавай меддзю, пакрытай тонкім пластом волава. Будаўнікі абяцалі, што з часам дах пацямнее і будзе выглядаць так, як у даўніну.
Купал бачны на гравюры Томаша Макоўскага 1600 г. Але выява яго, як і ўсяго замка, вельмі схематычная. Да нашага часу арыгінальны купал не захаваўся. Магчыма, ён быў знішчаны падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654−1667 гадоў, калі Гродна было моцна зруйнавана.
Цяперашнюю форму стварылі ў выніку абʼяднання варыянту навуковага кіраўніка Старога замка Уладзіміра Бачкова і польскага навукоўца з Вроцлава Зыгмунта Луневіча, які займаецца купаламі.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…