Уладальнік гродзенскіх «Калабкоў» прадаў фірму расійскаму бізнесмену. Цяпер на месцы «Калабкоў» на Савецкай з’явіцца іншы фаст-фуд. Магчыма, гэта будзе кавярня-пякарня. Рэбрэндынг плануюць завяршыць да фестывалю нацыянальных культур.
У апошні час ва ўладальніка Юрыя Сарасека працавалі толькі «Калабкі» на Савецкай, 7 і кафэ «Твістэр» на Горкага, 2. Астатнія месцы, якія ўладальнік арандаваў у іншых юрыдычных асоб, закрыліся яшчэ раней. Прадаваўся гатовы бізнэс з правам арэнды. Здзелка куплі-продажу прайшла 4 сакавіка.
«Калабкі» — гэта сетка кафэ фаст-фуду. Першае такое кафэ з’явілася ў горадзе ў 2010 годзе. У «Калабкоў» першапачаткова былі два ўладальнікі. У свой час бізнэс падзялілі. Зараз апошнія «Калабкі» засталіся ў парку Жылібера і на Савецкіх пагранічнікаў, 31.
— Проста час прайшоў. Калі мы пачыналі, мы былі першыя. Мы проста пастарэлі, зжылі сябе. На кожны бізнэс ёсць свой час, — лічыць уладальнік Юрый Сарасек. «Шалёная» канкурэнцыя таксама адыграла сваю ролю. Каб зрабіць рэбрэндынг, трэба было зрабіць велізарныя ўкладанні.
Дырэктар узгадвае, што калісьці было вельмі складана адкрыць установу. Адну кропку адкрывалі паўгода. Зараз з гэтым прасцей. «Кафэшак шмат адкрылася. За год — 35 кафэ. У нас такога не было ў Гродне ніколі. У нас магло за год адкрыцца пяць, а шэсць зачыніцца».
Юры не раскрывае суму здзелкі, але кажа, што гэта былі невялікія грошы. Здзелка адбылася літаральна за тыдзень. За гэты час Юрыю паступіла 250 званкоў. Праўда, многія хацелі арандаваць памяшканні, а Юрый прадаваў фірму.
Супрацоўнікі ўжо знайшлі сабе новую працу. Юрый кажа, што з адкрыццём новых месцаў у Гродне працаўнікоў не хапае. Так што без працы супрацоўнікі не застануцца.
Уладальнік збіраецца зараз адкрыць рэстаран на 200−250 чалавек пад вяселлі, святы, прэзентацыі. Ён на стадыі пошуку памяшкання на 200−300 кв.м.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА - ён непакоіцца пра сваё здароўе. Гродзенца…
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…