Фота: lidanews.by
У апошнія дні ў доме 89-гадовай жыхаркі вёскі Моцевічы Марыі Станіславаўны Дудзіч часта звоніць тэлефон. Яе знаёмыя і сваякі здзіўляюцца: як фатаграфія з выявай бабулі дабралася да журналістаў з Італіі? У чым справа, разбіраецца lidanews.by.
У пачатку года буйны італьянскі часопіс «Sguardo Magazine» абвясціў аб пачатку фотаконкурсу, прысвечанага культуры розных краін свету. Апошні дзень прыёму прац — 28 лютага. Як паведамляецца на сайце выдання, за гэты час было даслана больш за 150 здымкаў, адзін з іх з выявай беларускай бабулі. У якасці аўтара фота значыцца Наталля Васько.
— Да нас у Моцевічы з Масквы прыязджаюць далёкія сваякі, — распавядае Марыя Станіславаўна. — У іх тут сваё лецішча. Наташа зрабіла гэтую фатаграфію ў жніўні мінулага года, на маё 89-годдзе. Я пакуль здымак не бачыла, але шмат хто тэлефанаваў, расказваў, што я трапіла на вокладку італьянскага часопіса. Можа, хто з моладзі хутка прыедзе ў вёску, пакажа фатаграфію і мне.
На самай справе на вокладку часопіса «Sguardo Magazine» Марыя Дудзіч яшчэ не патрапіла. У дадзены час арганізатары конкурсу выбралі з усіх дасланых прац лепшыя і размясцілі іх на сайце свайго выдання. Там жа можна прагаласаваць за ўпадабаны здымак. Пасля другаснага адбору, улічваючы меркаванне чытачоў, журналісты выберуць фатаграфіі, якія будуць апублікаваныя ў бліжэйшым нумары «Sguardo Magazine». Магчыма, сярод іх апынецца і здымак з 89-гадовай жыхаркай вёскі Мотевичи.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…