Дзе ў Гродне купіць кветкі да 8 сакавіка і ці хопіць іх усім?

У Гродне пачаўся масавы зрэз цюльпанаў. Спецыяльна да 8 сакавіка кветкаводы вырасцілі ў цяпліцах горада амаль 50 тысяч кветак. Дзе іх купіць і чаму прадаўцы зладзілі цэлыя кветкавыя вайны?

Каб паспець да свята, цыбуліны пасадзілі яшчэ ў лістападзе. Праўда, з-за анамальна цёплай зімы ўраджай ледзь не страцілі. У цяпліцах стала занадта горача, а цюльпаны любяць холад. Раслінам ладзілі праветрыванне. Зараз у асартыменце больш за дзесятак гатункаў. Год таму гуляліся з формай бутонаў, а ў гэтым — з колерам. У трэндзе цяпер — аранжавыя цюльпаны. Хоць самыя хадавыя — класічныя жоўтыя, белыя і чырвоныя, паведамляе ont.by.

Ірына Рудынок, намеснік начальніка цэха дапаможнай гаспадаркі прадпрыемства «АзотСервіс»: «Два-тры гады таму было, што мы змешвалі ў букетах фіялетавыя з жоўтымі цюльпаны, ружовыя з белымі. У гэтым годзе — не. Просяць, каб адзін гатунак быў у букеце. Хтосьці далікатныя бярэ, хтосьці - больш цёмны колер, хтосьці - яркія. Людзям трэба, каб цюльпан быў цвёрды, высокі (не меншы за 60 см), каб узяць у руку і адчуць, што гэта цяжкі-цяжкі цюльпан».

Ужо 4 сакавіка першыя партыі гродзенскіх цюльпанаў паступяць у продаж. А каб букеты даўжэй радавалі вока, трэба зрабіць зрэз на сцябле, кожны дзень мяняць ваду і дадаваць у яе лёд.

Дзе ў Гродна купіць букеты да 8 сакавіка

Жадаючым прадаваць кветкі прапанавалі сем пляцовак у людных месцах абласнога цэнтра, у тым ліку каля ГД «Баторыя», крамы «Ратушны», ГД «Нёман». Арганізаваны таксама гандаль да 8 сакавіка ў раёне аўтавакзала, мікрараёнах Вішнявец, Фолюш, Фарты, паведамілі grodnonews.by ва ўпраўленні гандлю і паслуг Гродзенскага гарвыканкама.

На пэўных пляцоўках дазволена гандляваць юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам і фізічным асобам, якія выгадавалі кветкі ў асабістай дапаможнай гаспадарцы. Дарэчы, для таго, каб прадаваць кветкі і прадукцыю кветкаводства, не трэба рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама прадастаўляць справаздачнасць. Як распавялі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці, трэба толькі паведаміць у падатковую і заплаціць адзіны падатак.

Гандаль кветкамі таксама вядзецца на трох рынках і дзевяці міні-рынках горада, у стацыянарных кветкавых кропках, сеткавых крамах. Праз уласныя гандлёвыя сеткі рэалізуе цюльпаны СУП «АзотСервіс».

Даходзіла да сутычак

Цэнтральныя вуліцы Гродна сталі арэнай для барацьбы за сферы ўплыву паміж прадаўцамі кветак напярэдадні 8 сакавіка. Гандляры пачалі займаць самыя прахадныя кропкі на аўтавакзале і плошчы Савецкай задоўга да Міжнароднага жаночага дня — гэта прывяло да канфліктаў у барацьбе «за месца пад сонцам». Кажуць, справа дайшла да боек і нават падпалаў выстаўленых сталоў, паведамляе vgr.by.

Як падоўжыць жыццё кветак?

А жыццё кветкам можна падоўжыць з дапамогай секатараў і несалодкай газіроўкі, інфармуе «МИР24» са спасылкай на РІА «Навіны». Для таго каб букет цешыў працяглы час, трэба купляць свежыя кветкі. У выпадку з цюльпанамі варта набываць злёгку зеленаватыя бутоны — яны працягваюць расці ў вадзе.

Эксперты раяць падрэзваць кветкі не нажніцамі, а нажом або секатарам, паколькі ў гэтым выпадку капіляры не перацісківаюцца. Яшчэ лепш — калі гэтая працэдура будзе рабіцца пад вадой. А вазу варта напаўняць вадой не з-пад крана, а газаванай мінеральнай.

Як выбраць кветкі?

Ад статусных кветак, такіх як ружы, лепш адмовіцца. За зіму людзі ад іх стамляюцца, таму, каб пацешыць жанчын, варта разгледзець «вясновыя» варыянты. «Калі гаворка ідзе, скажам, наогул аб кветках белага колеру, то яны больш падыходзяць зусім юным дзяўчатам», — кажа эксперт па этыкету Элеанора Басманава.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025