Асфальтаваную стаянку на рагу вуліц Леніна і Карбышава, насупраць упраўлення Заходняга аператыўнага камандавання, прыбяруць. У «Гродзенскім цэнтры нерухомасці» рыхтуюць дакументы для аўкцыёну на права арэнды ўчастка і будаўніцтва на ім.
Плошча ўчастка — 700 кв. метраў. Зараз на стаянцы змяшчаюцца каля 20 машын. Паводле папярэдніх умоў, арандатар павінен будзе пабудаваць там двухпавярховы будынак або аднапавярховы з мансардай. Будынак будзе мець грамадскае прызначэнне: яго змогуць здаць пад офісы, крамы, культурныя аб’екты.