Навіны

«Дактары прыехалі ў „скафандрах“». У Лідзе хлопец трапіў у лякарню пасьля падарожжа ў Кітай

Аматар падарожжаў аўтастопам Дзьмітры Кандзіранда, які праз Маскву вярнуўся з Кітаю ў Беларусь, цяпер знаходзіцца ў інфэкцыйным аддзяленьні Лідзкай раённай лякарні. Яго паклалі ў асобную чатырохмесную палату, піша С**бода.

У Дзьмітрыя ўзялі аналізы на каранавірус, але іх накіравалі ў Менск, бо такія дасьледаваньні ў Лідзе ня робяць. Вынікі аналізаў пакуль невядомыя.

26 лютага яму патэлефанала доктарка і спыталася, дзе і колькі ён быў у Кітаі. Яна сказала, што ісьці нікуды ня трэба, дактары самі прыедуць на кватэру і зробяць абсьледаваньне. Дома Дзьмітры быў разам са сваёй сяброўкай Вольгай, зь якой падарожнічаў у Кітаі, і братам. «Лекары на хуткай прыехалі, нібыта ў скафандрах», — кажа Дзьмітры.

У Дзьмітрыя была тэмпература, і яго забралі ў лякарню. У сяброўкі таксама ўзялі аналізы, але яна засталася дома на карантыне. «Яшчэ да агляду лекарамі дома падпісалі паперы, што з кватэры без неабходнасьці выходзіць ня будзем, а калі гэта робім, то толькі ў масцы», — кажа Дзьмітры. Ці можна набыць маскі ў лідзкіх аптэках, Дзьмітры ня ведае, але мэдыкі яму далі каля дзесяці ахоўных масак.

«З палаты нікуды нельга выходзіць, усё пазамыкана. Дактары, калі трэба, прыходзіць у масках і халатах. Ежу прыносяць. Тут ёсьць адмысловае вакенца, празь якое ежу з таго боку ставяць у шафку, а з гэтага боку я яго адчыняю і забіраю. Тут жа ёсьць прыбіральня, ванна, душ, гарачая і халодная вада. Адзінае, што я курэц, а смаліць нельга.

Але я патрываю, — расказвае Дзьмітры. — Лекар кажа, што гэта не карантын, карантын у Менску, а тут простая лякарня. І наогул цяпер мала месцаў, бо грып".

У Ліду ён прыехаў 23 лютага, 26-га яму патэлефанавалі лекары, а 27-га забралі ў шпіталь. «Я выконваў тыя ж рэкамэндацыі, якія мне далі ў Маскве: сядзець дома, мераць два разы на дзень тэмпературу і пры дрэнным адчуваньні патэлефанаваць у „хуткую“. Але я сябе нармальна адчуваў. А калі мяне выпішуць зь лякарні, я буду тое ж самае рабіць», — кажа Дзьмітры. Сяброўцы Дзьмітрыя Вользе лекары тэлефануюць дахаты і пытаюцца, якая ў яе тэмпэратура.

А як мэдыкі даведаліся, што Дзьмітры і Вольга прыехалі ў Ліду пасьля наведваньня Кітаю?

«Атрымліваецца, што мяне „здаў“ сусед. Відаць, ён прачытаў недзе пра нас у сацсетках. Ён жыве ў нашым доме і ведае маё прозьвішча. І ён, відаць, патэлефанаваў у паліклініку ці ў „хуткую“. Выходзіць, што ўчастковы лекар даведаўся раней за ўсіх», — кажа Дзьмітры.

Аматары падарожжаў аўтастопам Дзьмітры Кандзіранда зь Ліды і Вольга Кудрашова зь Менску прыехалі ў Кітай 8 студзеня і не маглі яго пакінуць з прычыны эпідэміі каранавіруснай інфэкцыі. 22 лютага самалётам яны прыляцелі ў Маскву.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025