Канцэрт павінен быў прайсці 21 лютага, потым яго перанеслі на 10 сакавіка. Як распавялі Hrodna.life ў Гродзенскай абласной філармоніі, цяпер канцэрт наогул адмянілі з-за нізкай продажы квіткоў.
Прадалі да 50-ці квіткоў, чаго не хопіць для аплаты прывозу замежных музыкаў. Квіток каштаваў ад 20 да 40 рублёў. У філармоніі тлумачаць нізкую цікавасць празмернай колькасцю падобных мерапрыемстваў у горадзе. Кажуць, што ў планах шмат іншых мерапрыемстваў, якія можна наведаць. Напрыклад, шоў «Саксофон любви» ці прыезд «Дзяржаўнага Акадэмічнага Ансамбля песні і танца».
Воплі Відоплясова — легенда ўкраінскай рок-сцэны. Сваю папулярнасць група здабыла яшчэ ў перыяд савецкага саюза. Дзякуючы ВВ, шырокія масы даведаліся аб украінскай рок-музыцы. Першапачаткова лідэрам калектыву — Алегам Скрыпкай — выкарыстоўваўся суржык ў тэкстах песень. З гадамі ўкраінскі мова стала неад’емнай часткай групы. Першыя трэкі былі напоўнены моладзевым сарказмам, але павольна ён быў заменены фальклорам і лірыкай. Так, на свет з’явіўся першы хіт Вопляў «Танцi», які перакладзены на беларускую мову. Яго заўсёды на выступах у Беларусі выконваюць на роднай мове.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…