Гродзенскі журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч 12 сакавіка правядзе ў Цэнтры гарадскога жыцця (Кірава, 3) воркшоп па зборы ўспамінаў і працы са старымі фотаздымкамі. Ён раскажа, як за тры гады яму ўдалося выпусціць два зборнікі ўспамінаў, а таксама сабраць вялікую калекцыю старых гродзенскіх фатаграфій.
Прыходзьце, калі хочаце навучыцца збіраць і сістэматызоўваць успаміны і асабістыя гісторыі сваіх блізкіх, старажылаў ці цікавых людзей.
Заняткі арганізаваны «Цэнтрам падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер» з Мінска. Воркшопам Руслана Кулевіча пачынаецца шэраг навучальных мерапрыемстваў у рэгіёнах Беларусі.
Руслан Кулевіч раскажа пра тое, як ствараліся яго кнігі - падзеліцца лайфхакамі збору ўспамінаў старажылаў, падыходамі да працы і спосабамі папулярызацыі і захавання вуснай гісторыі. Запрошаны госць сустрэчы — Павел Касцюк, ураджэнец Гродна і гродзенец у пятым пакаленні. Ён падзеліцца вопытам стварэння кнігі сям'і, якую перадаў яму дзядуля.
Руслан Кулевіч — журналіст медыя Hrodna.life. Піша з 2013 года. Пачаў збіраць успаміны карэнных жыхароў Гродна з 2017 года. Аўтар кніг «Горад адзін, успаміны розныя» (2018) і «Гісторыі з гродзенскіх вуліц» (2020). Зараз працуе над трэцім зборнікам успамінаў, а таксама над праектам «Гродзенцы здалёк» (запісвае гісторыі нашчадкаў гродзенцаў, якія з’язджалі з Гродна ў ХХ стагоддзі). Працуе над стварэннем краязнаўчага клуба.
Чытай больш:
На варкшопе мы чакаем гродзенцаў незалежна ад узросту — тых, хто цікавіцца гісторыяй горада і яго жыхароў. Прыходзьце, калі хочаце навучыцца збіраць і сістэматызаваць успаміны і асабістыя гісторыі сваіх блізкіх, старажылаў ці цікавых людзей.
Усе ўдзельнікі лекцыі Руслана Кулевіча змогуць далучыцца да праекта па зборы ўспамінаў жыхароў пасляваеннага Гродна.
Час: чацвер 12 сакавіка,
Месца: Цэнтр гарадскога жыцця, вул. Кірава, 3, Гродна
Пры куплі білета на воркшоп да 9 сакавіка (уключна) кошт складае — 6 рублёў.
Пры куплі білета з 10 сакавіка — кошт 10 рублёў.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Дадатковая інфармацыя: па ўсіх пытаннях адносна адукацыйных курсаў і лекцый звяртайцеся на адрас: medyjatrener@gmail.com
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…