«Труба гатова да працы». Беларусь будзе пампаваць азербайджанскую нафту праз Украіну

Беларусь практычна гатовая да пастаўкі азербайджанскай нафты на Мазырскі НПЗ з тэрыторыі Украіны па нафтаправодзе «Адэса-Броды», паведаміў interfax.by першы намеснік гендырэктара — галоўны інжынер «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга.

«Нафтаправодная сістэма гатовая. Заканадаўчая і мытная база таксама ёсць у поўным аб’ёме. Пастаўкі пачнуцца ў сакавіку па прыбыцці танкераў, труба гатовая да працы», — сказаў Вярыга.

«У сакавіку пачнуцца пастаўкі нафты з тэрыторыі Украіны па нафтаправодзе „Адэса-Броды“. Пацвердзілі здзелку з азербайджанскай кампаніяй SOCAR на пастаўку двух танкераў нафты агульным аб’ёмам 160 тыс. тонаў», — распавёў прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка.

Кампанія SOCAR (Дзяржнафтакампанія Азербайджана, ГНКАР) пацвердзіла дамоўленасць па пастаўцы канцэрну «Белнафтахім» адной танкернай партыі азербайджанскай нафты аб’ёмам каля 80 тыс. тонаў. Наконт другой партыі вяліся перамовы. Танкер з азербайджанскай нафтай будзе адгружана з порта Супса.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня заявіў, што краіна будзе дамагацца таго, каб увазная з Расіі нафта складала 30−40% усіх патрэбаў, а 30% нафты Беларусь павінна імпартаваць праз краіны Балтыі і Украіну.

Нафтаправод «Адэса-Броды» пабудаваны ў 2001 годзе паміж горадам Адэса на Чорным моры і горадам Броды ў Львоўскай вобласці, дзе ажыццёўлена стыкоўка з нафтаправодам «Дружба». Нафтаправод прастойвае з 2014 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025