Апошні званок у беларускіх школах прагучыць 30 траўня. Такую дату вызначыла Міністэрства адукацыі.
Іспыты для вучняў дзявятых і адзінаццатых класаў пройдуць з 1 па 9 чэрвеня.
Дзевяцікласнікі будуць здаваць рускую і беларускую мовы, а таксама матэматыку, піша euroradio.fm. Для іх іспытаў абраныя 2, 4 і 9 чэрвеня.
Адзінаццацікласнікаў чакаюць два пісьмовыя іспыты: руская ці беларуская мова — на выбар і матэматыка. Адпаведныя іспыты пройдуць 1, 3 і 5 чэрвеня. Таксама ім давядзецца здаць два вусныя іспыты — па замежнай мове і гісторыі Беларусі.
Вучняў, якія будуць здаваць іспыты па мовах нацыянальных меншасцяў, іспыты па гэтым прадмеце чакаюць у траўні: дзевяцікласнікаў — 21 траўня, а адзінаццацікласнікаў — 22 траўня.
Выпускныя вечары ў школах Мінадукацыі рэкамендуе правесці 10−11 чэрвеня.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…