Навіны

Гродзенскаму пошукаваму атраду «ЦентрСпас» 6 гадоў. Чым яны займаюцца і як далучыцца?

Гродзенскі пошукава-выратавальны атрад «ЦэнтрСпас» 27 лютага адзначыць 6-годдзе. За час існавання атрад правёў некалькі сотняў пошукаў у Гродзенскай вобласці і дапамог знайсці многіх людзей.

Атрад паўстаў у сярэдзіне 2014 года — як філіял мінскага атрада «Анёл». У пачатку 2015 года гродзенцы вырашылі аддзяліцца ад «анёлаў» і стварыць сваю арганізацыю. За пяць гадоў у атрадзе памяняліся два камандзіры. Дзеючы камандзір — Аляксандр Крыцкі.

Чым займаецца атрад?

Пошукава-выратавальны атрад «ЦэнтрСпас» шукае зніклых без вестак людзей. Гэта некамерцыйная, валанцёрская арганізацыя, якая працуе за кошт добраахвотных узносаў і спонсарскай дапамогі. Атрад актыўна ўзаемадзейнічае з міліцыяй і МНС.

Колькі людзей у атрадзе?

Касцяк, які гатовы ў любы час выехаць на пошукі, складаецца з 5−7 чалавек. На маштабныя пошукі збіраецца па некалькі дзясяткаў чалавек. А ўсяго валанцёрскіх анкетаў запоўненая больш за 100. Валанцёры — гэта зусім розныя людзі: ад былых супрацоўнікаў міліцыі і вайскоўцаў, да токараў на заводзе і вадзіцеляў тралейбусаў.

У час зімовых пошукаў

Як часта праходзяць пошукі?

За апошні год атрад стаў праводзіць больш пошукаў. Гэта звязана з тым, што часцей сталі знікаць людзі. Група збіраецца на пошукі, як толькі паступае інфармацыя. Пачынаецца неадкладны агульны збор атрада. Валанцёраў апавяшчаюць па тэлефоне і ў сацыяльных сетках. Атрад стараецца аператыўна выязджаць на пошукі. Часам пошукі могуць доўжыцца і некалькі дзён з перапынкамі. Пошукі працягваюцца, пакуль не знойдзецца зніклы чалавек. Зніклых знаходзяць як жывымі, так і мёртвымі. Але падрабязную статыстыку па пошуках атрад не вядзе.

Якія плюсы ад працы ў атрадзе?

У першую чаргу — гэта магчымасць дапамагаць людзям, якія трапілі ў бяду. Знаёміцца ​​з рознабаковымі людзьмі. Таксама валанцёры вучаць пачаткоўцаў аказваць першую дапамогу, арыентавацца ў лесе і экстраных сітуацыях.

Якая дапамога патрэбная атраду?

Атрад мае патрэбу ў першую чаргу ў новых валанцёрах, транспарце і абсталяванні для пошукавых работ (радыёстанцыях, ліхтарах і пражэктарах). Звязацца з атрадам можна праз сацыяльныя сеткі або патэлефанаваць каардынатарам пошуку.

Група VK: Поисково-спасательный отряд «ЦентрСпас»

Таксама яны ёсць у Аднакласніках і Facebook.

Мабільныя нумары каардынатараў пошуку:
Яўген — каардынатар гарадскога пошуку +375 297 018 723
Андрэй — каардынатар ляснога пошуку +375 298 883 457

Падзяліцца

Апошнія запісы

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025