Насельніцтва Брэста і Гродна расце хутчэй, чым у іншых гарадах

Дадзеныя перапісу насельніцтва паказалі тэндэнцыі міграцыі насельніцтва ўнутры краіны. Мінск і абласныя цэнтры па-ранейшаму «ўцягваюць» у сябе насельніцтва з глыбінкі. Пры гэтым лідар у хуткасці прыросту насельніцтва — не Мінск. На першым месцы — Гродна з прыростам у 23,5%. Брэст на другім — яго насельніцтва вырасла за два дзесяцігоддзі на 22,7%.

Насельніцтва сталіцы, паводле высноваў Даследчага цэнтра ІПМ, які прааналізаваў дэмаграфічныя дадзеныя за апошнія 20 гадоў, павялічылася за гэты час на 20%. «Прыбаўка» ў астатніх абласных цэнтрах нашмат меншая: Гомель — 10,2%, Віцебск — 8,4%, Магілёў - 7,9%. Журналісты b-g.by запыталіся ў экспертаў, якія могуць быць прычыны такой з’явы.

Яраслаў Раманчук, выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра «Стратэгія», лічыць, што гэта частка агульнай тэндэнцыі ўрбанізацыі ўсёй краіны, але ў Брэсце і Гродне яна мае свае асаблівасці.

Яраслаў Раманчук. Фота: ex-press.by
«Па меры таго як асноўнае насельніцтва Брэста і Гродна з’язджае ў асноўным у Польшчу, іх месца займаюць людзі, якія жывуць альбо ў раённых гарадах, або ў сельскай мясцовасці. Ідзе перацяканне насельніцтва ў гарады, якое падмацоўваецца рознага роду крэдытнымі, жыллёвымі праграмамі, субсідыямі, а таксама тымі грашыма, якія зарабляюць гастарбайтэры, дасылаючы іх да сябе на радзіму», — адзначае Яраслаў Раманчук.

«Зарабілі - і што рабіць?»

Такія працэсы ўласцівыя ўсім абласцям. Мінск таксама сцягвае чалавечыя рэсурсы, як пыласос. Аднак Брэст і Гродна — гэта гарады, дзе людзі не толькі зарабляюць зарплату, але і манетызуюць свой прымежны статус. «Зарабілі - і што рабіць? Значыць, трэба будавацца, трэба выязджаць з вёскі ці невялікага горада ў цэнтр. Таму будаўніцтва ў Брэсце і ў Гродне ідзе, людзі інвестуюць у нерухомасць, лічачы, што гэта і ёсць вяршыня кар’еры, верх жыццёвага поспеху». Што тычыцца лідара па прыросце — Гродна, то там разгорнутыя вельмі вялікія праграмы будоўлі.

Гэтая тэндэнцыя, адзначае эксперт, працягваецца даўно і не азначае нічога добрага для глыбінкі. «Калі паглядзець на дэмаграфію, то колькасць людзей, якія застаюцца ў сельскай мясцовасці, становіцца ўсё меншай. Насельніцтва сур’ёзна старэе. Асабліва кідаецца ў вочы сярэдні ўзрост жанчын. Ён каля 50 гадоў у Гродзенскай вобласці, у Віцебскай. Я думаю, у Брэсцкай ненашмат менш. Гэта курс на выміранне беларускай вёскі, і калі не перагледзець умовы пражывання ў сельскай мясцовасці - перш за ўсё за кошт прадастаўлення прыватнай уласнасці на зямлю — то такія працэсы будуць працягвацца, і праз 25 гадоў мы дакладна страцім з 2,1 — за 2,2 млн сельскага насельніцтва яшчэ тысяч 600».

Узровень жыцця вышэйшы?

Эканаміст Леў Марголін лічыць, што асноўную прычыну хуткасці прыросту нельга назваць адразу. «Ёсць дзве крыніцы прыросту насельніцтва: натуральны — павелічэнне нараджальнасці і зніжэнне смяротнасці - і міграцыя. Калі гаворка ідзе аб натуральным прыросце, то, напэўна, проста ўзровень жыцця ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях вышэйшы, чым на ўсходзе Беларусі. Калі ж гаворка аб міграцыі, то гэта можа быць звязана з суседнімі краінамі. Гэтыя пытанні трэба было б вывучыць больш дэталёва».

Леў Марголін. Фота: udf.by
Аднак, на думку Льва Марголіна, наўрад ці гэты працэс звязаны з тым, што насельніцтва Беларусі мяняе арыентацыю з Расіі на Захад. Зноў жа, усё працуе па прынцыпе «чалавек шукае, дзе лепш». «Ёсць магчымасць зарабіць на Захадзе ці дзесьці ў Літве больш, чым у Расіі - вядома, народ будзе паступова перамяшчацца бліжэй да Захаду. Але само па сабе гэта не павінна моцна ўплываць, таму што ёсць людзі, якія жывуць, скажам, у Мінску або Мінскай вобласці і спакойна ездзяць працаваць вахтавым метадам у Польшчу або ў Літву».

А вось калі ўзровень жыцця ў заходніх гарадах вышэйшы, тады тыя людзі, якія не могуць сабе дазволіць з’ездзіць на працу вахтавым метадам, будуць імкнуцца перамяшчацца туды, дзе лепш, лічыць эканаміст.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025

У Гродне выдаткуюць $ 8000 на іміджавы ролік аб працы ЖКГ

ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…

9 красавіка 2025