35-гадовы жыхар Ваўкавыскага раёна прыехаў у Брузгі з сябрам адрамантаваць аўтамабіль. Пакуль ішоў рамонт, мужчына выпіў і выйшаў на дарогу, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
У тым месцы праходзіць рэканструкцыя праезнай часткі. Абочына абнесеная конусамі і часовымі знакамі. П’яны мужчына ўзяў загараджальны конус і кінуў у «Сітраен», які праязджаў міма. Так ён пашкодзіў лабавое шкло. Кіроўцы ад траўмаў выратавала невялікая хуткасць руху і тое, што прадмет трапіў яшчэ і ў стойку кузава.
Урон склаў 160 рублёў, яго дзеянням дадзена прававая ацэнка.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…