У нядзелю, 23 лютага, каля 8 раніцы на 61-м кіламетры аўтадарогі Слонім — Ліда — мяжа Літвы ў кювеце апынуліся адразу два аўтамабілі, паведамляе n*.by са спасылкай на тэлеграм-канал МУС.
28-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля «Ровер» не справіўся з кіраваннем і яго вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ў гэты час з боку Ліды ехаў цягач «Даф» з паўпрычэпам. Аўтамабілі сутыкнуліся і абодва апынуліся ў кювеце, пры гэтым цягач пашкодзіў агароджы аднаго з прыватных дамоў.
Пасля аварыі абодвух удзельнікаў агледзелі дактары, аднак сур’ёзных траўмаў ніхто з іх не атрымаў. А вось морапрадукты, што перавозіліся з Літвы ва Украіну, апынуліся на зямлі.